Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


Амерыканская поп-спявачка Беёнсэ ў Новым Арлеане набыла для сябе царкву». (З паведамленняў СМІ ў апошнія дні мая 2018 года.)


— А ты набыў сабе царкву?

Тады спяшайся, бо раскупяць!

Усе зямляне помніць мусяць,

Што пра страшэнны суд не хлусяць,

Дарма не дураць галаву...

Дарэчы, выпадак не рэдкі —

Купляюць храмы, суддзяў, сведкаў,

І тэлешоу і газеткі —

Каб зручна скрыць грашкі свае.

І хтось багата зарабляе —

Прадаючы білет да Раю,

Сам на зямлі ў раі жыве.

А я прыгадваю бабулю

З маленькай вёсачкі, адкуль я

Ў маленстве бегаў да ракі.

Яна усім казала ў скрусе:

— Пайду ў царкву ды памалюся

Пра ўсіх людзей, за іх грахі...

Калі існуе рай гасподзен,

То там мая бабуля ходзіць

Сярод вяргіняў і лілей.

Яна за нас усіх маліла

І пешкам у царкву хадзіла

Сярод бязлітасных завей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.