Вы тут

Святло Капыльскіх ліхтароў


Капыль. Старажытная замкавая гара. У даўнія часы тут гарэлі дрыготкія агеньчыкі свечак і лампад — у хатах нашых далёкіх продкаў цеплілася гасціннае святло. Цяпер адгэтуль бачныя яркія агні ліхтароў, гірлянды разнакаляровых рэклам на гарадскіх вуліцах. Святло было і застаецца неабходным, сваеасаблівым сінонімам утульнасці, дабрабыту. Відаць таму, углядаючыся ў краявіды маленькіх вёсак ці вялікіх горадоў, мы міжволі вызначаем ці прыветліва гараць там агеньчыкі ў вокнах, ці запрашаюць на шпацыр рамантычныя ліхтары на вуліцах, у парках... 


У далёкія часы тут высіліся сцены і вежы дзяцінца — ажыўленай рэзідэнцыі князя і яго дружыны. Цяпер замкавая гара падаецца самым спакойным і бязлюдным месцам, дзе ў цішыні заслужана адпачываюць сівыя стагоддзі. Але паглядзіце, якое святло разліваецца ў прыцемках лютаўскага вечара непадалёку над вуліцамі старажытнага Капыля! Прыйдзіце туды і падзівіцеся на прыгожыя вулічныя ліхтары: у іх металічных карунках тоіцца повязь з далёкімі часамі, калі нараджалася, сталела майстэрства кавалёў. 

Гэтыя ліхтары, зробленыя ў нашы гады, у поўным суладзі суседнічаюць са старымі будынкамі, падкрэсліваюць сваім святлом архітэктурную аздобу фасадаў. Глядзіш на гэта хараство і падаецца, што ў адным агульным маляўнічым фотаздымку зліваюцца гэты лютаўскі вечар з яго апошнім снегам, асветленыя ліхтарамі металічныя карункі паркавых упрыгожванняў, абрысы дамоў пабудаваных даўнейшымі майстрамі дойлідамі... 

Шкада, што на гэтым фотаздымку не бачны самі майстры кавалі, будаўнікоў. Але яны тут ёсць, іх новае пакаленне па-ранейшаму жыве ў старажытным горадзе, услаўляючы Капыль сваёй працай.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фола аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.