Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


Ніхто не ведае, адкуль яны ляцяць

Сняжынкі незлічонай чарадой:

Ці з шэрых хмар над хатаю маёй,

Ці стуль, дзе зоркі ў бездані

мігцяць.

Нікому з нас дазнацца не ўдалось,

Адкуль паходзіць тое хараство...

Напэўна, там, сярод галактык,

 ёсць

Для ўсіх снягоў спрадвечнае

жытло.

Напэўна, там, калі ствараўся Свет,

Стаў белы снег найпершым,

што было.

Бязгрэшны, беззаганны

першы снег,

Чысцюткі, як анёлава крыло...

Вось гэтак ён ад тых часоў ідзе,

Ад першых дзён у наш

сучасны век.

Каб на Зямлі было яшчэ святлей,

Кружляе і кладзецца

белы снег.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.