Вы тут

Пісьменнікі на сходзе ў пісьменніцкім музеі


Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры цікавіць розных наведвальнікаў, у яго залы прыходзяць школьнікі і студэнты, даследчыкі мовы, гісторыкі. Не прамінаюць наведацца сюды аматары прыгожага пісьменства розных узростаў — гэта пра іх улюблёных аўтараў распавядаюць рэдкасныя экспанаты.


Але такая група наведвальнікаў размясцілася ў лекцыйнай зале музея напэўна упершыню: тут дамовіліся правесці свой справаздачны сход літаратары Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Зразумела, што ў сценах, дзе ўсё нагадвае пра узаемасувязь нашай гісторыі і літаратуры, пра славутых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, крытыкаў — у гэтай атмасферы афіцыйныя радкі справаздачы прагучалі з асобай значнасцю.

У выступленні старшыні аддзялення Леаніда Крываноса паведамлялась пра зробленую працу, творчыя здабыткі літаратараў. Так, напрыклад, у мінулым годзе пісьменнікамі Міншчыны было выдадзена 60 кніг агульным накладам 51 000 асобнікаў. Судакладчык Рагнед Малахоўскі расказаў пра дзейнасць інтэрнет-сайта інфармавання пісьменнікаў і грамадскасці і папулярызацыю літаратурнай творчасці літаратараў Міншчыны. 

Асаблівасці працы над творамі для самых маленькіх чытачоў раскрыла ў сваім выступленні пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, пра дзейнасць народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» паведаміла пісьменніца Ірына Карнаухава, супрацоўніцтва літаратараў з перыядычнымі выданнямі на прыкладзе часопіса «Нёман» прааналізавала пісьменніца Таццяна Дашкевіч. 

Запомніўся гэты дзень удзельнікам справаздачнага схода і цікавай экскурсіей па залах музея. На гістарычных фотаздымках яны пазнавалі родныя мясціны, сярод архіўных матэрыялаў знаходзілі імёны празаікаў і паэтаў землякоў, за шклом вітрын бачылі знаёмыя з дзяцінства кнігі, якія сталі каштоўнай часцінкай нашай агульнай культурнай спадчыны.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.