Вы тут

Цырымонія афіцыйнага адкрыцця ЧС-2018 па футболе пачалася ў Маскве


Цырымонія афіцыйнага адкрыцця чэмпіянату свету па футболе 2018 пачалася ў Маскве на стадыёне "Лужнікі", перадае БЕЛТА.


Цырымонія пачалася ў 17.30 па маскоўскім часе і апынулася на здзіўленне кароткай - усяго 15 хвілін. Галоўнымі зоркамі адкрыцця сталі чэмпіён міру 1994 і 2002 гадоў бразілец Роналду, расійская оперная выканаўца Аіда Гарыфуліна і брытанскі спявак Робі Уільямс.

На стадыёне прысутнічае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік беларускай дзяржавы прыбыў на цырымонію і матч адкрыцця ЧС па футболе па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які таксама знаходзіцца ў "Лужніках". Акрамя таго, на адкрыццё чэмпіянату прыбылі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Азербайджана, Арменіі, Балівіі, Казахстана, Кыргызстана, Лівана, Малдовы, Панамы, Парагвая, Руанды, Таджыкістана, Узбекістана і іншыя ганаровыя госці.

Пасля завяршэння шоу пачнецца матч адкрыцця ЧС паміж зборнымі Расіі і Саудаўскай Аравіі.

Чэмпіянат свету па футболе праходзіць у Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня. Акрамя Масквы матчы сусветнага першынства пройдуць яшчэ ў 10 расійскіх гарадах: Санкт-Пецярбургу, Казані, Сочы, Валгаградзе, Екацярынбургу, Калінінградзе, Ніжнім Ноўгарадзе, Растове-на-Доне, Самары, Саранску.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.