Вы тут

Дэсант ідзе ў атаку


У Паднябеснай адбылося сумеснае беларуска-кітайскае антытэрарыстычнае вучэнне «Атакуючы сокал».


Выконваць баявыя задачы ў кітайскі горад Цзінань адправіліся ваеннаслужачыя 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Разам са сваімі калегамі з процілеглага боку еўразійскага мацерыка яны адпрацавалі спецыяльныя дзеянні. Падчас актыўнай фазы вучэння быў праведзены розыгрыш тактычных эпізодаў сумесных дзеянняў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння дзвюх краін па вызваленні заложнікаў і знішчэнні тэрарыстаў. Як зазначыў начальнік штаба — першы намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл палкоўнік Віктар Гулевіч, асабовы склад атрымаў бясцэнны досвед, паказаўшы выдатную вывучку, а таксама імкненне і здольнасць выконваць баявыя задачы на найвышэйшым узроўні.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.