Вы тут

Правярайце і купляйце


Перспектывы пашырэння паставак беларускай прадукцыі харчавання на рынак Еўрапейскага саюза абмеркавалі на сустрэчы віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы і еўракамісар па пытаннях аховы здароўя і бяспекі харчовых прадуктаў Віцяніс Андрукайціс. Дэлегацыя Еўрасаюза ў гэтыя дні наведвае Беларусь.


Беларусь зацікаўлена хутчэй сертыфікаваць свае птушкафабрыкі, каб атрымаць магчымасць экспарту мяса ў Еўрапейскі саюз, і скрупулёзна вырашае пытанні, пастаўленыя партнёрамі, запэўніў намеснік прэм'ер-міністра. Еўрапейскія спецыялісты ўжо некалькі разоў аглядалі беларускія прадпрыемствы, якія маюць намер ажыццяўляць пастаўкі на рынак ЕС. Павысіць тавараабарот магчыма за кошт пашырэння спіса прадукцыі, дазволенай на ўвоз у Еўрапейскі саюз.

«Мы адкрытыя і гатовыя вырашаць многія пытанні, якія ставяцца Еўрасаюзам, у тым ліку па афрыканскай чуме свіней і іншых напрамках», — цытуе словы Міхаіла Русага БелТА.

Віцяніс Андрукайціс падкрэсліў неабходнасць абмену інфармацыяй па назіранні за станам захворванняў жывёл і супрацоўніцтва па дыягностыцы такіх захворванняў.

Актуальныя тэмы ўзаемадзеяння з Еўрапейскім саюзам абмяркоўвалі і ў Міністэрстве замежных спраў, дзе з еўракамісарам сустрэўся намеснік міністра Алег Краўчанка. З беларускага боку ў перагаворах удзельнічалі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання — дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іван Смільгінь і намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Наталля Жукава.

Праграма візіту камісара ўключае наведванне рэгіёнаў. Віцяніс Андрукайціс пазнаёміцца з ажыццяўленнем праекта ў Навагрудку, які рэалізуецца на сродкі ЕС, а таксама наведае Літоўскі цэнтр адукацыі, культуры і інфармацыі ў Рымдзюнах.

Марыя Дадалка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.