Вы тут

Фільм пра БелАЗ атрымаў 2 ўзнагароды фестывалю карпаратыўнага відэа ў Канах


Карпаратыўны фільм "Гонка кантынентаў" кінапраекта "БелАЗ 70" заваяваў дзве ўзнагароды міжнароднага фестывалю The Cannes Corporate Media & TV Awards, паведамляе БЕЛТА.


Ён удастоены прыза "Залаты дэльфін" у намінацыі "Лепшы карпаратыўны фільм" і прыза "Срэбны дэльфін" - у намінацыі "Унутраныя камунікацыі". Кінаролік зняла новасібірская кампанія LBL-Production.

Па задумцы аўтараў, фільм павінен адлюстроўваць моц тэхнікі беларускага прадпрыемства, якая аднолькава паспяхова працуе ў розных кліматычных умовах. Паказаны адначасовы старт 220-тонных БелАЗаў у расійскім Кемераве і паўднёваафрыканскім Кейптаўне, пагрузка, разгрузка, упэўнены рух па тэхналагічных дарогах. "Хто пераможа ў найскладаных кліматычных умовах "Гонкі кантынентаў"? У любым выпадку выйграе кар'ерны самазвал БелАЗ, здольны працаваць і сібірскай зімой, і афрыканскім летам. Беларускі аўтазавод ніколі не спыняецца ў сваім развіцці, ствараючы на ​​працягу вось ужо 70 гадоў машыны, запатрабаваныя ва ўсім свеце", - адзначаюць аўтары фільма.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.