Вы тут

Беларусь і Расія падпісалі балансы адносна малака і мясапрадуктаў


У Магілёве міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц і намеснік міністра сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі Іван Лебедзеў падпісалі прагнозныя балансы адносна малака і мясапрадуктаў на наступны год.


Расійскі бок запэўніў, што ў Беларусі будзе магчымасць адправіць у Расійскую Федэрацыю той аб'ём харчовых прадуктаў, які быў недапастаўлены раней.

Пра практычную рэалізацыю прынятых на форуме пагадненняў журналістам расказаў беларускі міністр Леанід Заяц:

— На харчовы рынак Расіі ў 2019 годзе Беларусь у планавым рэжыме паставіць 320 тысяч тон мяса і мясапрадуктаў, 3 мільёны 710 тысяч тон малака і малочных прадуктаў. Гэта больш, чым летась, па мясе, напрыклад, на 11 працэнтаў. Лічу, што адкрытае абмеркаванне і стварэнне новых правілаў супрацоўніцтва выключаць магчымыя прэтэнзіі да якасці прадукцыі беларускіх вытворцаў. Не менш важна адкрытае ўзаемадзеянне ў сферы аграрнай навукі і адукацыі, інавацыйных распрацовак у селекцыі, стварэння тэхнічнага патэнцыялу новага пакалення.

З 1 ліпеня 2018 года пачала дзейнічаць сістэма электроннай сертыфікацыі тавараў жывёльнага паходжання «Меркурый», што робіць прасоўванне тавараў больш празрыстым і зразумелым.

Між тым на Форуме рэгіёнаў беларускія кампаніі АПК падпісалі кантракты на 123 мільёны долараў. А па выніках першага паўгоддзя 2018 года беларускія партнёры паставілі ў Расію сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання на суму 2055,5 мільёна долараў ЗША, ці больш за 82 працэнты ад усяго кошту экспарту гэтай групы тавараў. Доля імпарту беларускай малочнай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю перавышае 87 працэнтаў. Такі падыход адпавядае канцэпцыі Саюзнай дзяржавы, калі мы ў першую чаргу забяспечваем харчаваннем адно аднаго і, толькі калі яго не хапае, прыцягваем яго з іншых рынкаў.

Марыя ПАЎЛОВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.