Вы тут

Мінск — Бялград: шляхам паразумення


З 21 па 28 кастрычніка кнігі Беларусі будуць прадстаўлены на Бялградскім міжнародным кніжным кірмашы. Шэраг айчынных выдавецтваў пазнаёмяць жыхароў Сербіі з абліччам Беларусі, увасобленым праз яе кніжную культуру: ад вытокаў і першых друкаваных выданняў да сучаснай мастацкай творчасці і самых смелых праектаў па яе прасоўванні да чытача. Маштабныя кніжныя кірмашы даюць магчымасць паглядзець, як гэта сёння робяць іншыя. Бялградскі міжнародны кніжны кірмаш — адна з найстарэйшых і значных літаратурных падзей у гэтым рэгіёне, які збірае вялікую колькасць выдаўцоў з краін Еўропы, Азіі, Амерыкі і Афрыкі.


Бялградскі міжнародны кніжны кірмаш — адзін з найбуйнейшых у Еўропе. У гэтым годзе ён пройдзе шэсцьдзясят трэці раз і дасць магчымасць пазнаёміцца з кніжнай прадукцыяй больш як 450 сербскіх і замежных выдавецтваў. Ганаровым госцем сёлетняга кірмашу стане Каралеўства Марока.

Ужо традыцыйна (наша краіна на працягу амаль дзесяці гадоў бярэ ўдзел у кірмашы) свой стэнд будуць мець і выдавецтвы Рэспублікі Беларусь, дзе прадставяць кніжныя навінкі на беларускай і рускай мовах. Найбольшую цікавасць у сербаў звычайна выклікаюць выданні, прысвечаныя фальклору, гісторыі, мастацтву Беларусі, рэлігійная, а таксама дзіцячая літаратура.

У межах бялградскага кірмашу плануюцца і мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай літаратуры на Балканах. Апошнім часам былі перакладзены на сербскую мову і выдадзены асобнымі кнігамі ў сербскіх выдавецтвах творы Максіма Багдановіча, Алеся Карлюкевіча, Віктара Кажуры, прэзентацыі якіх пройдуць як на самой выстаўцы, так і ў Бялградскім універсітэце. Плануецца візіт беларускай дэлегацыі ў Нацыянальную бібліятэку Сербіі, сустрэчы з вядомымі сербскімі пісьменнікамі і выдаўцамі, прэзентацыі анталогіі «Пясочны гадзіннік лёсу: Сербская проза ХХ стагоддзя» і кнігі Драгана Лакічавіча «Посах святога Савы: Легенды», спецыяльных выпускаў беларускіх літаратурна-мастацкіх выданняў і шмат іншых мерапрыемстваў, мэта якіх — умацаванне культурных сувязяў паміж Беларуссю і Сербіяй.

Аляксей ЧАРОТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.