Вы тут

Сярэдні заробак — вынікі за верасень


Учора прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей РУМАС правёў рабочую нараду па заработнай плаце ў краіне, паведамляецца на сайце Савета Міністраў. Даныя за верасень аказаліся значна ніжэйшыя за ацэнку ўрада.


«Падзенне выручкі з прычыны хістанняў курсу расійскага рубля не дазволіла многім прадпрыемствам падтрымаць узровень аплаты працы, які склаўся. Сярэдні заробак у рэальным сектары эканомікі склаў 1032 рублі, хоць і знізіўся да ўзроўню жніўня», — падкрэсліў Сяргей Румас. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што ўзровень аплаты працы ў бюджэтным сектары павялічыўся на 3,5 % і дасягнуў 746 рублёў. Паводле яго слоў, гэта крыху ніжэй за прагноз урада. І, як вынік, такі рост не змог цалкам кампенсаваць зніжэнне зарплаты ў рэальным сектары эканомікі. «Значныя адхіленні па асобных абласцях і міністэрствах паказваюць, што не для ўсіх органаў дзяржаўнага кіравання мэтавая задача па сярэдняй зарплаце з'яўляецца прыярытэтнай», — падвёў вынікі прэм'ер-міністр.

На пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў прааналізуюць прычыны, каб вярнуць дынаміку росту заработнай платы.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.