Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем аб чарговым туры чэмпіянату краіны па футболе і іншых самых прыкметных спартыўных падзеях выхадных.


1. Беларускія тэнісісты прайгралі славакам з лікам 1:3 у матчы 2-га раўнда плэй-оф 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.

У першы дзень спаборніцтваў на корце NTC Arena Ягор Герасімаў перамог Норберта Гамбаша — 3:6, 6:4, 6:4, а Марцін Кліжан перайграў Аляксандра Згіроўскага — 6:1, 6:4. У другі гульнявы дзень Максім Мірны і Андрэй Васілеўскі ў парнай сустрэчы прайгралі славацкаму дуэту Філіп Палашэк / Марцін Кліжан — 7:6, 4:6, 3:6. А затым Марцін Кліжан перайграў Ягора Герасімава ў двух сэтах — 6:4, 6:3.

Зборная Славакіі захавала прапіску ў 1-й групе, а беларусам у наступным сезоне прыйдзецца гуляць у 2-й групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.


2. Арына Сабаленка займае 12-е месца ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 30-м радку, Вікторыя Азаранка займае 52-е месца, у Веры Лапко 65-я пазіцыя.

Арына Сабаленка на бягучым тыдні выступіць на турніры WTA Elіte Trophy з прызавым фондам $2,3 млн у кітайскім Чжухаі. На групавым этапе малога выніковага турніру WTA згодна з жараб'ёўкай беларуска згуляе з францужанкай Каралін Гарсіяй (18 WTA) і Эшлі Барці (19 WTA) з Аўстраліі. У парным разрадзе выступіць і беларуска Лідзія Марозава, якая разам з Шука Ааяма з Японіі сустрэнецца на першым этапе з Міхаэлай Бузарнеску (Румынія) / Алісіяй Расольскай (Польшча), Фан Йін Ксун / Тан Цян (Кітай). Турнір у Чжухаі пройдзе з 30 кастрычніка да 4 лістапада.


3. Гандбалісты зборнай Беларусі атрымалі першую перамогу ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2020 года. Пасля пройгрышу дома баснійцам у гасцявым матчы другога тура беларусы абыгралі фінаў — 27:20.

Свой наступны паядынак кваліфікацыі беларускія гандбалісты правядуць у красавіку 2019 года ў гасцях у каманды Чэхіі, якая ў першым туры абыграла фінаў, а потым перамагла зборную Босніі і Герцагавіны.


4. Завяршыліся матчы 26-га тура чэмпіянату краіны па футболе. БАТЭ атрымаў перамогу на выездзе ў «Гомеля» з лікам 1:0. «Віцебск» быў мацнейшы за мінскае «Тарпеда» — 1:0. У дынамаўскім дэрбі мінчане і брастаўчане разышліся мірам — 1:1. Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» на сваім полі абыграла салігорскі «Шахцёр» 1:0. Вынікі астатніх сустрэч 26-га тура: «Іслач» (Мінскі раён) — «Мінск» — 0:3, «Дняпро» (Магілёў) — «Слуцк» — 2:0, «Гарадзея» — «Смалявічы» — 4:1 , «Нёман» (Гродна) — «Прамень» (Мінск) — 0:0.

Становішча ў групе лідараў: БАТЭ — 63 ачкі, «Віцебск» — 53, «Шахцёр» — 51, «Дынама» (Мінск) — 50, «Тарпеда-БелАЗ» — 46, «Дынама» (Брэст) — 45. У самым канцы турнірнай табліцы «Дняпро», у якога 16 ачкоў, на 2 балы менш у каманды «Прамень».

Бамбардзірскі спіс узначаліў гулец брэсцкага «Дынама» Павел Савіцкі, які забіў 12 мячоў.

Адзначым, што фаварыты чэмпіянату 31 кастрычніка правядуць перанесеныя матчы розных тураў: «Дынама» (Брэст) — БАТЭ, «Шахцёр» — «Віцебск», «Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама» (Мінск).

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Развязка ўсё бліжэй

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.