Вы тут

У другой палове тыдня пахаладае. Уначы — да мінус 18 градусаў


У апошнія дні лістапада тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам скандынаўскага антыцыклону, сфарміраванага ў халоднай паветранай масе. Будзе пераважна без ападкаў, але чакаецца марознае надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду будзе без істотных ападкаў. На некаторых участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 5 да мінус 11 градусаў, пры праясненнях яна апусціцца да 14 марозу. Удзень, па падліках сіноптыкаў, будзе ад мінус 1 да мінус 7 градусаў. Без істотных ападкаў прагназуецца і чацвер. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—15 марозу, месцамі паветра астудзіцца да мінус 18 градусаў, днём будзе мінус 2—9 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу зноў будзе без ападкаў. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 7 да мінус 14 градусаў, па ўсходзе — 15—18 марозу. Удзень чакаецца 2—8 градусаў ніжэй за нуль.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Суха і марозна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.