Вы тут

Новыя беларускія публікацыі ў Туркменістане


У туркменскай грамадска-палітычнай газеце «Несіл» (наклад — 53 049 экзэмпляраў) надрукаваны верш народнага песняра Беларусі Янкі Купалы ў перакладзе Чэмен Анабердыевай. У газеце «Ватан» — яе ж пераклад верша лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага.


У часопісе «Дунья эдэбіяты» («Сусветная літаратура») — у трэцім нумары (часопіс выходзіць адзін раз на два месяцы) за 2018 год — артыкул Алеся Карлюкевіча пра творчую дружбу народнага паэта Туркменістана Керыма Курбанняпесава (1929—1988) з Алесем Жуком, іншымі беларускімі пісьменнікамі, пра яго пераклады паэзіі народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі. Перакладчык — Гурбангельды Маметсачатаў. У часопісе «Гарагум» (адзінаццаты нумар за 2017 год) — нарыс А. Карлюкевіча пра беларускія старонкі ў біяграфіі вядомага туркменскага публіцыста Какалы Бердыева, які быў знаёмы з Алесем Адамовічам, у суаўтарстве з ім напісаў нарыс пра будаўніцтва Каракумскага канала. Дарэчы, у перакладзе на беларускую мову нарыс быў надрукаваны ў свой час у часопісе «Полымя», на рускай мове — у «Дружбе народов», на туркменскай — у часопісе «Савет эдэбіяты» (цяпер — «Гарагум»). Перакладчык нарыса пра Какалы Бердыева — Бягуль Анабаева. Між іншым, і Чэмен Анабердыева, і Бягуль Анабаева былі ў Беларусі, сустракаліся з калегамі — беларускімі пісьменнікамі. Творы і адной, і другой пісьменніц друкаваліся ў перакладзе на беларускую мову.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Не толькі Купала

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.