Вы тут

Па дарозе нам з дызайнам


Студэнты Беларускай дзяржакадэміі мастацтваў мелі вялікі поспех на міжнародным форуме ў Маскве


Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў прызнана лепшай установай вышэйшай адукацыі на ІІІ Міжнародным форуме інавацый у прамысловым дызайне “PUSHKA” — ён праходзіў нядаўна ў Маскве. Поспех — не выпадковы: у беларускай Акадэміі мастацтваў на факультэце дызайну й дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва існуе не зусім “мастацкая” кафедра прамысловага дызайну. Яе загадчык Алесь Фаменка расказаў нам, што міжнародны форум, на яго думку, змог злучыць маладых і вядомых дызайнераў, якія маюць багаты досвед рэалізацыі прадукцыі, а таксама маркетынгавыя службы розных агенцтваў і вну.

Беларускія студэнты прызнаны лепшымі адразу ў некалькіх намінацыях. А распрацоўвалі яны “Аўтаномны транспартны сродак”, самы гіпер-разумны праект у намінацыі “Сталешніцы”, выйгралі конкурс па дызайне фільтра для вады, прапанавалі цікавае тэхналагічнае вырашэнне для змяшальніка, а таксама зрабілі дызайн выцяжак у намінацыі “Ціхая новая класіка”. Першыя месцы сярод маладых дызайнераў занялі Іван Варановіч — з праектам транспартнага сродку “Plus 50”, Дар’я Шэматовіч з праектам фільтра для вады Multіtool і Ганна Тарасюк — з выцяжкай для кухні. Тэхналагічнае вырашэнне для змяшальніка прапанавалі Ягор Аралін і Паліна Сухадольская — і ў іх другое прызавое месца. Уладзіслаў Патапчык заняў трэцяе месца з дызайнам сталешніцы.

Дар’я Шэматовіч, адна з канкурсантак-пераможцаў, расказала нам, што яе фільтр для вады можа спадабацца і спартсменам, і турыстам. Бо акрамя асноўнай сваёй функцыі ён выконвае і дадатковыя — скажам, нагадвае пра пітны рэжым спажыўца і мае каляндар замены картрыджаў. Асобная ж і самая цікавая функцыя пры вандроўках ускладваецца на ліхтарык-светадыёд, які ўстанаўліваецца ў герметычнай аснове фільтра для вады побач з акумулятарам і рассейвальнікам. Дар’я расказала, што распрацоўваць дызайн бытавога прыбора ёй вельмі спадабалася. Гэта для дзяўчыны новы досвед, бо звычайна яна займалася дызайнам транспартных сродкаў.

Ганна Лагун

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.