Вы тут

Святло, вада і ветлівыя адносіны


Кола пытанняў, якія былі абмеркаваны на сустрэчы з калектывам РАУС і насельніцтвам у Хойніцкім цэнтры культуры падчас асабістага прыёму грамадзян старшынёй раённага Савета дэпутатаў Галінай Бондар, значнае.


Як паведамляе раённая газета «Хойніцкія навіны», на сустрэчы з супрацоўнікамі райаддзела ўнутраных спраў старшыня райсавета акцэнтавала ўвагу на рэалізацыі нормаў Дэкрэта «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», заклікала супрацоўнікаў РАУС, якія, як ніхто іншы, шчыльна ўзаемадзейнічаюць з насельніцтвам, актыўней растлумачваць грамадзянам неабходнасць працаўладкавацца, а таксама даваць інфармацыю, куды можна звярнуцца па садзейнічанне ў пошуку рабочага месца.

Сярод агучаных пытанняў — паляпшэнне якасці вады ў населеным пункце Судкова. Як растлумачыў прадстаўнік камунальнай службы, крыху дапамагае прамыўка водаправодных сетак. Аднак большы вынік будзе мець будаўніцтва станцыі абезжалезвання. Дарэчы, да 2025 года дзейнічае праграма «Чыстая вада», у межах якой і плануецца будаўніцтва такой станцыі ў Хойніцкім раёне.

Падчас прыёмаў прагучалі скаргі на адсутнасць асвятлення па вуліцы Берагавога (адпаведнай службе КЖУП «Хойніцкі камунальнік» даручана аператыўна вырашыць пытанне), на недастаткова гарачую, а то і ўвогуле адсутнасць гарачай вады па адрасе: Карла Маркса, 10 (камунальнікі пачалі ўстанаўліваць помпы, праблема будзе знята).

У Хойніках у цэнтры культуры прайшла прыём-сустрэча дэпутацкага корпуса і членаў пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва з жыхарамі. Усе мелі магчымасць задаць пытанні, атрымаць кансультацыю наконт работы камісіі, рэалізацыі нормаў Дэкрэта «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва».

«Прыходзьце ў прыёмны дзень», — такое даволі няветлівае пажаданне пачула хайнічанка ў адным з кабінетаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, куды звярнулася, каб атрымаць даведку аб налічанай пенсіі. «Аднак жа ніякага распарадку дня, якіх-небудзь прыёмных часоў не ўказана. Ды і ўвогуле, якія могуць быць прыёмныя дні ў службе, якая ажыццяўляе сацыяльную абарону грамадзян?» — не разумее жанчына.

Таксама на сустрэчы растлумачылі алгарытм выключэння са спісаў грамадзян працаздольнага ўзросту, якія не занятыя ў эканоміцы: куды і да якога часу неабходна звяртацца, якія дакументы трэба падаваць.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.