Вы тут

Для каго ў Баранавічах паменшаць падаткі на зямлю і на ўласнасць?


Баранавіцкі гарадскі Савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне, датаванае 2017 годам, «Аб стаўках зямельнага падатку і падатку на нерухомасць».


Гэты дакумент пашырыў пералік плацельшчыкаў горада Баранавічы, на якіх павышаючы каэфіцыент у 2,5 раза зямельнага падатку і падатку на нерухомасць альбо не будзе распаўсюджвацца, альбо будзе паменшаны, паведамляе баранавіцкая аб'яднаная газета «Наш край».

Каго гэта датычыцца?

Згодна з рашэннем, пад дзеянне падпадаюць арганізацыі, якія займаюцца вытворчасцю аўтаматычных і паўаўтаматычных ліній для апрацоўкі металаў (акрамя апрацоўкі металаў ціскам); арганізацыі, асноўным відам дзейнасці якіх з'яўляецца вытворчасць станкоў для апрацоўкі металаў, акрамя кавальска-прэсавага абсталявання. Акрамя таго, павышаючы каэфіцыент не распаўсюджваецца на арганізацыі, якія займаюцца рамонтам, тэхнічным абслугоўваннем лятальных апаратаў, а таксама на тыя, што аказваюць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дзяржаўным установам (клубам) па хакеі з шайбай — удзельнікам чэмпіянату Рэспублікі Беларусь, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці горада Баранавічы. У спісе таксама ёсць арганізацыі, якія знаходзяцца ва ўласнасці горада Баранавічы і выконваюць функцыі дзяржаўнага аператара вонкавай рэкламы.

Рашэнне выкарыстоўваецца таксама ў дачыненні да юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб, якія набылі аб'екты нерухомасці (незавершаныя незакансерваваныя капітальныя збудаванні) з мэтай зносу або ўключэння ў гаспадарчы абарот незалежна ад відаў дзейнасці, размешчаныя на зямельных участках у паўднёва-заходняй частцы горада Баранавічы ў прамысловай зоне. З поўначы яна мяжуе з землямі ТАА «Белдан» і агульнага карыстання горада, з поўдня — з землямі будаўнічага трэста № 25, агульнага карыстання горада і чыгуначным палатном, з усходу — з землямі ЖРЭУ і агульнага карыстання горада, з захаду — з землямі агульнага карыстання горада і чыгуначным палатном.

Рашэнне дзейнічае з 1 студзеня 2019 года.

Загаловак у газеце: Спонсарам быць выгадна

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.