Вы тут

Пра Беларусь расказвае рускі пісьменнік Чаркашын


Па ўсёй Беларусі збірае памяткі пра вайну рускі пісьменнік Мікалай Чаркашын. Мікалая Чаркашына самым цесным чынам звязана з Беларуссю. І літаратурная біяграфія, і жыццёвая. Пераконвае ў гэтым і знаёмства з толькі што выдадзеным чарговым — адзінаццатым па ліку (том 11, а частка другая) томам — са Збору твораў Мікалая Чаркашына. Выйшла кніга, у якой ёсць і агульная назва — «Мора любові» — у Выдавецкім доме «Дескрипта» у Санкт-Пецярбургу. 


Нарадзіўся пісьменнік у 1946 годзе ў Ваўкавыску. У сям’і афіцэра-франтавіка. Гарнізонамі, гарадамі, якія следам за Ваўкавыскам, сталі для Колі, Мікалая Чаркашына роднымі, сталі яшчэ і Слонім, Смаргонь, Баранавічы, Шчучын... 

Свайму дзяцінству, юнацтву пісьменнік прысвяціў успаміны, аб’яднаныя агульнай назвай: «Айда в Сморгонь!». Гэты твор склаў другую частку тома «Мора любві». А ў сваю чаргу ўспаміны «Айда в Сморгонь» увабралі аповесці «Мальчик из Волковыска», «Мальчик из Слонима», «Айда в Сморгонь», «Отрок из Барановичей». Цікавымі падаюцца старонкі, якія ўзнаўляюць жыццё канца 1940-х — пачатку 1960-х гадоў. Расказваючы пра сябе і пра сваю сям’ю, аўтар звяртаецца і да гісторыі тых адрасоў, дзе праходзіла яго дзяцінства, яго сталенне.

Між іншым, Мікалай Андрэевіч — і зараз часты госць у мясцінах, дзе некалі жыў. Ён прыязджае сюды не толькі дзеля таго, каб прайсціся сцежкамі, адкрытымі ў даўнія дзесяцігоддзі. Пісьменнік наведвае музеі, знаёміцца з краязнаўцамі і проста з мясцовымі жыхарамі. Мікалай Андрэевіч узнаўляе гістарычную памяць пра Вялікую Айчынную вайну, пра драматычныя падзеі 1941 года ў Беларусі. Як вынік — цыкл раманаў, прысвечаных першаму ваеннаму лету на Гродзеншчыне, Берасцейшчыне. Два з іх — «Брестские врата» і «Генералы сорок первого года» — пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда» у 2023 і 2024 гадах…

І яшчэ адна важная акалічнасць. Мікалай Чаркашын — не толькі член Саюза пісьменнікаў Расіі, але і член Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Тыраж другой часткі адзіннацатага тома Збору твораў Мікалая Чаркашына — 500 экзэмпляраў. Добра было б, каб і гэтая кніга, і ўвесь Збор твораў ураджэнца Ваўкавыска, вядомага пісьменніка Расіі патрапіў і ў галоўныя бібліятэкі Беларусі. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.