Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» традыцыйна расказваем пра самыя прыкметныя падзеі выхадных.


1. Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мёртэнс сталі пераможцамі парнага разраду турніру ў амерыканскім Маямі. У фінальным матчы беларуска-бельгійскі тандэм сустракаўся з аўстралійска-кітайскай парай Саманта Стосур / Чжан Шуай і выйграў у двух сэтах — 7:6 (7:5), 6:2.

Нагадаем, у сярэдзіне сакавіка Арына Сабаленка і Элізэ Мёртэнс сталі пераможцамі на турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе. Яны выйгралі 10-ы матч і другі тытул запар, аформіўшы так званы Сонечны дубль. Да іх апошняй парай, якая выйграла гэтую звязку, былі швейцарка Марціна Хінгіс і індыянка Саня Мірза ў 2015-м.

Адзначым таксама, што Арына Сабаленка страціла 9-е месца ў абноўленым рэйтынгу ВТА. Апусціўшыся на 10-ю пазіцыю, яна прапусціла наверх пераможцу турніру ў Маямі Эшлі Барці з Аўстраліі.


2. Беларускія атлеты двойчы падымаліся на п'едэстал на турніры па дзюдо серыі Гран-пры, які прайшоў у Тбілісі. Аляксандр Вахавяк (вагавая катэгорыя — звыш 100 кг) правёў пяць схватак. У фінальным паядынку ён саступіў грузінскаму дзюдаісту Левану Маціяшвілі і стаў уладальнікам сярэбранай узнагароды.

На трэцюю прыступку п'едэстала ўзнялася Марына Слуцкая (звыш 78 кг), якая прайграла трэцюю сутычку партугальскай спартсменцы, але ў паядынку за «бронзу» аказалася мацнейшай за францужанку Анну Фатумату М'Баіру.

У агульнакамандным заліку беларускія спартсмены спыніліся на 12-й пазіцыі. Першае месца заняла зборная Францыі, на другім радку выніковага пратакола размясціліся атлеты з Грузіі, на трэцім месцы — зборная Нідэрландаў.


3. Кацярына Галкіна заваявала дзве бронзавыя ўзнагароды на міжнародных спаборніцтвах катэгорыі Гран-пры ў французскім Цье. У першы дзень турніру ў індывідуальным мнагабор'і яна не змагла падняцца на п'едэстал гонару, стаўшы восьмай, а ў асобных відах Кацярыне ўдалося дабіцца больш высокіх вынікаў. Трэцяе месца яна заняла ў практыкаванні з мячом і ў практыкаванні з булавамі.

У групавых практыкаваннях зборнай Беларусі ўвайсці ў лік прызёраў не ўдалося.


4. Згуляныя першыя матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў элітным дывізіёне. Футбалісты мінскага «Дынама» абыгралі на полі ФК «Мінск» мазырскую «Славію» з лікам 1:0, дзейны чэмпіён БАТЭ перайграў магілёўскі «Дняпро» — 2:0, а сярэбраны прызёр мінулага першынства салігорскі «Шахцёр» адолеў у сябе дома мінскае «Тарпеда» — 1:0. Вынікі іншых сустрэч стартавага тура: «Мінск» — «Віцебск» — 0:0, «Гомель» — «Нёман» (Гродна) — 2:3, «Іслач» (Мінскі раён) — «Гарадзея» — 2:0, «Тарпеда-БелАЗ» — брэсцкае «Дынама» — 1:2, «Слуцк» — «Энергетык-БДУ» — 0:0.


5. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова не змог прабіцца ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў, двойчы саступіўшы нямецкаму «Фленсбургу» ў матчах 1/8 фіналу. Пасля дамашняга паражэння з лікам 28:30 у гасцях падапечныя Манола Кадэнаса прайгралі першы тайм з розніцай у шэсць мячоў — 8:14, а да канца сустрэчы гэтая розніца вырасла на 10 мячоў — 30:20.

Такім чынам, чэмпіёны Беларусі завяршылі выступленне ў Лізе чэмпіёнаў, а 2—3 красавіка яны прымуць у Брэсце «Фінал чатырох» SEHA-лігі.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: «Сонечны дубль»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.