Вы тут

Музыка як падарунак


150 музычна адораных дзяцей не толькі з Мінска, але і з усёй Беларусі размясціліся на сцэне падчас канцэрта музыканта ў Палацы Рэспублікі па ініцыятыве Дзяніса Мацуева і арганізатара канцэрта Максіма Берына. Сусветна вядомы піяніст, народны артыст Расійскай Федэрацыі Дзяніс Мацуеў з’яўляецца кіраўніком шматлікіх дабрачынных праграм, мэта якіх — папулярызацыя класічнай музыкі сярод моладзі.


Нездарма музыкант уключыў у праграму канцэрта «Разважанне» П. Чайкоўскага. У 1998 годзе, навучаючыся на апошнім курсе Маскоўскай кансерваторыі, ён перамог у XI Міжнародным конкурсе імя П. Чайкоўскага.

Працуючы над творам, Д. Мацуеў даследуе гісторыю яго стварэння і кампазітарскую ідэю. Колькі драматызму, адчаю і ў той жа час жадання жыць чулася ў інтэрпрэтацыі Санаты № 17 Л. ван Бетховена. Лунаў вобраз каханай кампазітара Джульеты Гвічардзі, адчуваліся драматычныя падзеі, калі стала зразумела, што глухата яго невылечная. Прагучалі і «Варыяцыі на тэму Карэлі» С. Рахманінава, напісаныя кампазітарам у 1931 годзе, хутчэй за ўсё, на віле Сенар. Сярод дасягненняў музыканта асаблівае месца займае дыск «Невядомы Рахманінаў», запісаны на раялі, які належаў вялікаму кампазітару. Вытанчана прагучала Балада № 4 Ф. Шапэна. Піяніст дакладна адчувае і перадае пяшчотныя моманты, працятыя паэзіяй прыроды, водгукамі лесу, вады і пастаральнымі вобразамі. Кульмінацыяй канцэрта стала Саната № 7 С. Пракоф’ева — грандыёзнае палатно, у якім адбіліся веліч і трагедыя першых гадоў Вялікай Айчыннай вайны. Д. Мацуеў у гэтым канцэрце быў абсалютна розны і ўзрушальна пераканаўчы, а ў бісоўках прадэманстраваў майстэрскае выкананне мініяцюр.

Элеанора СКУРАТАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.