Вы тут

Беларускіх школьнікаў запрашаюць да ўдзелу ў "Вялікай геаграфічнай гульні"


Спецыяльна для вучняў з 6-га па 11-ты клас Расійскі новы ўніверсітэт распрацаваў дыстанцыйны фармат інтэлектуальных гульняў, удзел у якіх цалкам бясплатны.


15 мая для ўсіх школьнікаў Расіі і СНД арганізуецца "Вялікая геаграфічная гульня", мэта якой прыцягненне моладзі да інтэлектуальных гульняў і развіццё крытычнага мыслення.

  • Пачатак гульні ў 15:00 па маскоўскім часе, працягласць — 40-45 хвілін.

Згуляць у “Вялікую геаграфічную гульню” змогуць каманды школ і каледжаў, якія ўжо  ўдзельнічаюць у гульнях Школьнай лігі, а таксама новыя каманды, якія зарэгіструюцца на сайце https://igames.team не пазней, чым за гадзіну да старту гульні.

Расійскі новы ўніверсітэт запрашае школьныя каманды далучацца да  інтэлектуальнага трыятлону і ўступаць у Школьную лігу. Інтэлектуальны трыятлон — гэта сістэма камандна-індывідуальных спаборніцтваў, якія стымулююць дапытлівае, даследчае стаўленне да свету, павышаюць цікавасць да заняткаў навукай,  развіваюць навыкі пошуку і аналізу інфармацыі, крытычнага мыслення і каманднай працы.

Гульні праходзяць на платформе, створанай пры падтрымцы Федэральнага агенцтва па справах моладзі.

Усе пытанні і заданні гульняў распрацаваныя ў Расійскім новым універсітэце і з'яўляюцца ўнікальнымі. Яны разлічаны на ўзрост ігракоў ад 14 да 18 гадоў. У гульнях Школьнай лігі акрамя расійскіх падлеткаў могуць прымаць удзел каманды рускамоўных навучэнцаў з краін СНД і іншых краін, якія зарэгіструюцца на сайце.

Далучыцца да дыстанцыйных гульняў можна перад любой гульнёй сезону. Усяго ў сезоне 2019 года Школьнай лігі прадугледжана 7 дыстанцыйных тэматычных гульняў, а чэмпіён лігі вызначыцца па выніках сёмай, лістападаўскай гульні. На сённяшні дзень для ўдзелу ў “Вялікай геаграфічнай гульні” зарэгістраваліся больш як 200 каманд. Гэта гульня стане другой у сезоне Школьнай лігі. Першая прайшла 12 красавіка і была прысвечана Дню касманаўтыкі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.