Вы тут

Што такое феномен множнай недасведчанасці


Уявіце, што вы выказалі меркаванне, якое здавалася вам настолькі натуральным, настолькі само сабой зразумелым — вы былі ўпэўнены, што ніхто ў здаровым розуме яго не стаў бы аспрэчваць. А аказалася, што вы нават не ў меншасці — у поўнай адзіноце. З вамі калі-небудзь адбывалася нешта падобнае?


Ці супрацьлеглая сітуацыя: вы з сябрамі паглядзелі ў кінатэатры нейкі фільм, які ніякіх пачуццяў, акрамя нуды і здзіўлення, у вас не выклікаў, але робіце выгляд, што падзяляеце захапленні ўсёй кампаніі. Ці седзіце ў рэстаране з сябрамі, заказалі бутэльку дарагога віна і абмяркоўваеце яго вытанчаны смак, які ў рэчаіснасці выклікае ў вас асацыяцыі з вадкасцю для мыцця шкла. І вы маглі быць не адзін з такімі сваімі думкамі — проста з вамі і вашымі сябрамі адыграў злы жарт феномен, вядомы ў псіхалогіі як «феномен множнай недасведчанасці».

Тэрмін «феномен множнай недасведчанасці» быў прапанаваны ў 1931 годзе псіхолагамі Даніэлем Кацам і Флойдам Олпартам. Пад гэтым тэрмінам маецца на ўвазе на здзіўленне распаўсюджаная сітуацыя, калі адзін член групы знаходзіцца ва ўпэўненасці, што меркаванне ўсіх астатніх проста процілеглае яго ўласнаму. Гэта свайго роду версія казкі пра голага караля, якая часта здараецца ў рэальным жыцці. Кац і Олпарт правялі серыю эксперыментаў з удзелам студэнтаў Сірак'юзскага ўніверсітэта. Аказалася, што гэты феномен можа з лёгкасцю прымусіць маладых людзей піць алкаголь у вялікай колькасці і пускацца ва ўсе цяжкія — дастаткова пераканаць іх, што так робяць УСЕ. Падобным чынам гэты феномен можа распаўсюджвацца на ўсё што хочаце — ад харчовых звычак і густаў у вопратцы да палітычных поглядаў.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.