Вы тут

Дзень танкіста аб'ядноўваецца з Wargamіng Fest


Арганізатары абяцаюць сюрпрызы нябачанага маштабу.

15 верасня ў парку Перамогі ў Мінску пройдзе найбуйнейшы ў Еўропе сямейны фестываль інтэрактыўных забаў.


Свята ў мінскім парку Перамогі на Дзень танкіста, які стаў за апошнія два гады адным з самых папулярных мерапрыемстваў у жыхароў сталіцы Беларусі, у 2019 годзе выйдзе на новы ўзровень, аб'яднаўшыся з WG Fest — фестывалем аматараў гульняў Wargamіng, які раней праводзіўся ў Маскве. 15 верасня «WG Fest 2019: Дзень танкіста» разгорнецца на тэрыторыі 100 га і будзе забаўляць у Мінску сотні тысяч гасцей, а распрацоўшчыкі Wargamіng з усяго свету падзеляцца з імі навінамі любімых гульняў і прадставяць новыя.

«Сёлета мы ўпершыню збяром нашы найбуйнейшыя святы і нашых гульцоў разам — на самым грандыёзным сямейным фестывалі інтэрактыўных забаў на нашым кантыненце, — даволі амбіцыёзна адзначыў кіраўнік выдавецкага падраздзялення Wargamіng у СНД Андрэй Мураўёў. — Калі вы хочаце адчуць максімальны ўзровень святочнай атмасферы, калі вы любіце весела праводзіць час з сям'ёй і сябрамі — абавязкова прыходзьце на «WG Fest 2019: Дзень танкіста!»

Летась на Дзень танкіста ў Мінску прыйшлі больш за 200 000 чалавек з 10 краін, і «WG Fest 2019: Дзень танкіста» рыхтуецца паўтарыць гэты поспех. Акрамя атмасферы танкавага братэрства, зносін са стваральнікамі розных гульняў і медыйнымі персонамі гасцей парку Перамогі 15 верасня будзе чакаць значна пашыраная ў параўнанні з мінулым годам праграма забаў для ўсёй сям'і. Наведвальнікаў чакаюць турніры па гульнях Wargamіng з прызамі, тэматычныя фотазоны, фудкорт, атракцыёны, конкурсы, майстар-класы, канцэрт вядомых музычных выканаўцаў, маштабны феерверк і многае іншае. Уваход на свята, якое праводзіцца пры падтрымцы Мінскага выканаўчага камітэта ў рамках Дня горада, традыцыйна будзе бясплатна.

Склад музычных хэдлайнераў фестывалю «WG Fest 2019: Дзень танкіста» і дадатковая інфармацыя пра шматлікія забавы, якія ён прапануе наведвальнікам, будуць абвешчаныя пазней. Арганізатары абяцаюць сюрпрызы нябачанага маштабу.

Іван ХВІР, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.