Члены экіпажу Міжнароднай касмічнай станцыі Алег Кананенка і Аляксей Аўчынін сёння ў прамым эфіры павіншавалі беларускіх удзельнікаў вядомай гульні World of Tanks з Днём касманаўтыкі. А ў мінскі офіс распрацоўнікаў гульні усяго на некалькі гадзін прыехаў герой Расійскай Федэрацыі, касманаўт-выпрабавальнік Алег Арцем’еў, чые бацькі родам з Беларусі, — спецыяльна каб правесці анлайн-квіз на тэму космасу і касмічных тэхналогій.
Касманаўт з беларускімі каранямі прэзентаваў беларускай камандзе распрацоўнікаў гульні World of Tanks танкавы шлем, які таксама пабываў на зямной арбіце, а цяпер зойме пачэснае месца ў музеі кампаніі Wargaming.
«У Беларусі жывуць мае бацькі, і я рады сюды прыязджаць, бо тут многа адкрытых і прыемных людзей, чкія цікавяцца космасам, — адзначыў Алег Арцем’еў. — Я атрымаў вялікае задавальненне ад таго сумеснага „касмічнага ўрока“, які мы правялі летась з Wargaming, калі я знаходзіўся на МКС. Падзяліцца ўражаннямі, перажытымі на арбіце, даць людзям адчуць, што навуковы прагрэс і развіццё тэхналогій не стаяць на месцы — на мой погляд, гэта доўг любога касманаўта».
Дарэчы, перамовы аб магчымасці выйсці на сувязь з МКС вяліся з расійскім бокам амаль паўгода, але ў выніку завяршыліся паспяхова. І цяпер, акрамя віншавання з Днём касманаўтыкі, у межах акцыі «Касмічны бонус», зладжанай пры падтрымцы федэральнага агенцтва Раскосмас, з 12 па 15 красавіка гульцы ў World of Tanks упершыню ў гісторыі будуць атрымліваць з арбіты баявыя заданні.
Іван ХВІР
Фота прадстаўлена кампаніяй Wargaming
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.