Вы тут

Віцебскі абласны Савет дэпутатаў і аблвыканкам атрымалі Пахвальны водгук


Адпаведны конкурс праводзіла Міністэрства юстыцыі Беларусі сярод суб'ектаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу.


Як паведамляюць «Віцебскія весткі» са спасылкай на начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Олію Чарыеву, конкурс праводзіўся ў першы раз, і тым больш прыемна з ліку 52 удзельнікаў атрымаць такую высокую ўзнагароду. У якасці намінантаў аблвыканкам і аблсавет дэпутатаў былі абраныя міністэрскай экспертнай камісіяй.

— Гэтая ўзнагарода — прызнанне нашай працы, — адзначыла Олія Халмірзаеўна. — Нарматворчая дзейнасць — адна з найважнейшых функцый Міністэрства юстыцыі, сярод яе кірункаў — абавязковая юрыдычная экспертыза. Работа з дакументамі карпатлівая, у нейкай ступені манатонная, не кідаецца ў вочы, аднак вельмі важная і патрэбная.

Пахвальны водгук — узнагарода за прафесійныя заслугі вялікай групы людзей, падкрэсліла Олія Чарыева. Эксперты належным чынам ацанілі адказнае стаўленне да справы, кампетэнтнасць, пісьменнасць спецыялістаў абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама, а таксама адпаведнасць складзеных імі нарматыўных прававых актаў устаноўленым крытэрыям.

Загаловак у газеце: Заслужаная ўзнагарода

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.