Вы тут

Больш за 1 700 заявак на атрыманне мінчанамі жыровак у электронным выглядзе адхіленыя


Пра прычыны адмовы ў рэгістрацыі заявак на атрыманне паведамленняў аб аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі, якія мінчане адправілі на сайт адзінага РДЦ Мінска, агенцтву "Мінск-навіны" распавялі ў КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама".


З 12 ліпеня на сайце ерсц.бел быў укаранёны новы функцыянал па пераходзе на паведамленні ў электронным выглядзе. Паслуга апынулася вельмі запатрабаваная: па стане на 22 ліпеня ад мінчан паступіла 8 247 заявак. З іх 6 099 адобраны, 363 знаходзяцца на разглядзе, а 1 785 адхіленыя.

- Справа ў тым, што людзі, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі, не лічыліся ў базе дадзеных як уласнікі або наймальнікі жылых памяшканняў. Магчыма, гэта былі члены іх сем'яў, сваякі, блізкія. Але правілы такія, што заяўку павінны афармляць толькі ўласнікі або наймальнікі, на імя якіх прыходзяць паведамленні, - патлумачыла начальнік аддзела маркетынгу КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама" Аксана Галавацкая.

Таксама спецыяліст адзначыла, што пры жаданні плацельшчыкі, якія перайшлі на электронны фармат паведамленняў, могуць вярнуцца да папяровага варыянту. Для гэтага трэба прыйсці ў РДЦ па месцы жыхарства і напісаць заяву. Пакуль такіх выпадкаў не было.

Агульная колькасць мінчан, якім будуць прыходзіць жыроўкі ў электронным выглядзе, ужо перавысіла 18 тыс. Гэта каля 2,5% ад колькасці асабовых рахункаў, якія знаходзяцца на абслугоўванні філіяла "Адзіны РДЦ г. Мінска" КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама".

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.