Вы тут

У Віцебску падлеткі скралі марозіва з вулічнага халадзільніка


Пра крадзеж у міліцыю заявіў індывідуальны прадпрымальнік. Паводле яго слоў, знікла 173 пачкі прахалоднай прысмакі. У рукі да аматараў гэтага ласунку марозіва патрапіла шляхам пашкоджання халадзільніка, што месціцца каля аднаго з жылых дамоў па вуліцы Багатырова ў мікрараёне Білёва.


Міліцыянеры ўстанавілі фігурантаў “салодкай” справы. Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, імі былі чацвёра непаўналетніх жыхароў абласнога цэнтра, якія трапілі ў аб'ектыў камеры відэаназірання, размешчанай на суседнім доме. На кадрах -- сведчанні таго, як у спальным мікрараёне разгортваліся падзеі. Кампанія падлеткаў сарвала замок і спрытнымі рухамі рук адправіла змесціва халадзільніка ў пакет. 173 пачкі марозіва каштавалі больш за 320 рублёў.

Як высветлілася, падобным чынам падлеткі не ўпершыню ратаваліся ад спёкі. Падчас аператыўных мерапрыемстваў імі дадзены прызнальныя паказанні па факце здзяйснення крадзяжу ў іншым раёне горада.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.