Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Для людзей крамы duty free – дабро


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытанні функцыянавання магазінаў бяспошліннага гандлю.


На разгляд кіраўніка дзяржавы ўнесены нарматыўна-прававы акт, які датычыцца развіцця сеткі крам бяспошліннага гандлю. Традыцыйна, каб глыбей разабрацца ў тэме, Прэзідэнт запрасіў першага віцэ-прэм'ера, кіраўнікоў профільных ведамстваў і іншых службовых асоб для размовы. 

Заканадаўча асноўныя патрабаванні да такіх крам вызначаныя, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. З 2014 года колькасць магазінаў бяспошліннага гандлю ў Беларусі павялічылася ўтрая. Сёння іх 69, тры з якіх працуюць не толькі для тых, хто выязджае за межы краіны, але і для тых, хто ўязджае ў Беларусь. Падпісаны ўказ аб бяспошлінным гандлі на бартах судоў авіякампаніі «Белавія». 

«Вядома, развіццё дадзенага віду гандлю садзейнічае павышэнню транзітнай і турыстычнай прывабнасці  краіны, адпавядае сучасным стандартам камфортных умоў для грамадзян, якія перасякаюць мяжу. Гэта значыць, для фізічных асоб, для людзей такія крамы – дабро, – сказаў на нарадзе кіраўнік дзяржавы. – І, нягледзячы на вызваленне ад мытных пошлін, такія крамы прыносяць у бюджэт пэўныя грашовыя сродкі, у тым ліку і валютную выручку. Таксама ў сетцы бяспошліннага гандлю расце ўдзельная вага тавараў айчыннай вытворчасці». 

Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, што прыкладна чвэрць тавараў айчыннай вытворчасці прадаецца ў такіх крамах.  «Перспектывы ў дадзенай сферы, як мяне ўпэўніваюць зацікаўленыя асобы,  не вычарпаныя, і ёсць яшчэ прапановы па развіццю гэтай сеткі. Але да прыняцця новых рашэнняў мы павінны падыходзіць узважана, – падкрэсліў ён. – Ацаніць іх наступствы, а таксама магчымую рызыку».

Які ўплыў гэты від гандлю аказвае на вытворцаў аналагічных беларускіх тавараў і на гандлёвую сетку там, дзе няма пэўных ільгот, задаў пытанне Прэзідэнт.  Ён папрасіў першага намесніка прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына дакласці, як урад бачыць гэты від гандлю. «Мне не патрэбны вашы выкладкі: што прадалі, што вывезлі, што завезлі. Я ўсё гэта прачытаў, мне перадалі з Адміністрацыі Прэзідэнта тыдзень таму гэты матэрыял, каб азнаёміцца. Давайце па сутнасці. Мне трэба дакладна зразумець для сябе: што рабіць з дакументамі, якія вы ўносіце на мой разгляд», –папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. 

Ён нагадаў, што калі нарматыўна работа такіх крам была вызначана, адбылася дамоўленасць праз некаторы  час прааналізаваць, якую карысць атрымлівае дзяржава ад такога гандлю, як на гэта раэгуюць беларускія вытворцы і гандаль, якія не маюць падобных ільгот. 

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.