Вы тут

У БДУ ўпершыню стартавала стартап-школа СІТО


Яна скіраваная на развіццё маладзёжнага прадпрымальніцтва ў студэнцкім асяроддзі. Удзельнікам гэтага праекта мог стаць любы студэнт, магістрант альбо малады выкладчык БДУ, зацікаўлены ў стварэнні ўласнага бізнесу. Яны змогуць развіць або распрацаваць унікальны прадукт, знайсці аднадумцаў і сабраць каманду.


Слухачы стартап-школы атрымаюць веды аб вядзенні бізнесу ад паспяховых прадпрымальнікаў, навучацца тэхнікам і інструментам для запуску ўласнага праекта, а таксама методыкам развіцця прадпрымальніцкага мыслення.

Выкладчыкамі ў школе выступяць бізнесмены-практыкі, маладыя прадпрымальнікі, прадстаўнікі ўніверсітэтаў, навуковых арганізацый, бізнес-супольнасцяў і прадпрыемстваў. У праграму навучання ўвойдуць дысцыпліны па мэтапалажэнні ў бізнесе, распрацоўцы бізнес-плана, развіцці sоft skіlls (кіраўніцкіх здольнасцяў, сацыяльных навыкаў і асабістых якасцяў) і hаrd skіlls (навыкаў у продажы і маркетынгу, праектным менеджменце, бухгалтарскім уліку) і іншыя.

Пачаткоўцы-бізнесмены даведаюцца пра тое, як вырашаць адміністрацыйныя праблемы, выпрацоўваць стратэгію, весці перамовы з партнёрамі, інвестарамі і крэдытнымі арганізацыямі, навучацца складаць бізнес-планы, распрацоўваць бізнес-прапановы для інвестараў і г. д.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Думаць як прадпрымальнік

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.