Вы тут

Беларускія прадукты харчавання пастаўляюцца ў 75 краін свету


Геаграфія паставак беларускіх прадуктаў харчавання сёння налічвае 75 краін свету, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Фота БЕЛТА

Беларусь познасцю забяспечвае свае патрэбнасці ў прадуктах харчавання і адносіцца да краін з самадастатковай вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі. Па індэксе харчовай бяспекі Беларусь займае 44-ю пазіцыю сярод 113 краін. У СНД Беларусь лідзіруе па атрыманні на душу насельніцтва бульбы (у 2018 годзе - 618 кг), мяса (129 кг), малака (775 кг). Па сярэднедушавой вытворчасці збожжа (649 кг) краіна займае пятае месца, агародніны (184 кг) - чацвёртае месца.

На аднаго жыхара Беларусі ў 2018 годзе выраблялася мяса ўдвая больш, чым у Расіі і Казахстане. Па вытворчасці малака на душу насельніцтва краіна апярэджвае Казахстан у 2,5 раза, Украіну, Арменію і Расію - у 3,2-3,7 раза. У забеспячэнні харчовай бяспекі значную пазіцыю займае вытворчасць збожжа. На 1 кастрычніка 2019 года ў сельгасарганізацыях краіны валавы збор збожжа (без кукурузы) у першапачаткова апрыходаванай вазе склаў 6,5 млн т (на 23,9 працэнта больш, чым на 1 кастрычніка 2018-га). Прадаўжаецца ўборка цукровых буракоў, агародніны, бульбы.

У краіне забяспечваецца дадатная дынаміка вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Гадоўля жывёлы і птушкі (у забойнай вазе) у 2018 годзе склала больш як 1,2 млн т (126,3 працэнта да ўзроўню 2010 года), малака - больш за 7,3 млн т (110,9 працэнта).

Гандлёвая сетка Беларусі ў поўнай меры забяспечвае насельніцтва харчовымі таварамі. За восем месяцаў бягучага года арганізацыямі гандлю прададзена харчовых тавараў на суму Br15 млрд. У структуры рознічнага тавараабароту такія тавары складалі 51,4 працэнта. Сярод рэалізаваных арганізацыямі гандлю харчовых тавараў айчынныя складаюць 78,3 працэнта, а па шэрагу тавараў попыт пакупнікоў практычна поўнасцю задавольваецца за кошт прадукцыі беларускіх вытворцаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.