Вы тут

На «РТР-Беларусь» адкрываюць новую ранішнюю праграму


Добрая традыцыя ёсць у тэлевізійнікаў кожны сезон радаваць гледачоў свежанькімі праграмамі. Тэлеканал «РТР-Беларусь» — не выключэнне. Прачынацца і пачынаць дзень у добрай кампаніі запрашае праграма «Новая раніца».


— Новы сезон на тэлебачанні адзначыўся новымі праектамі. І мы, акрамя прэм'ер, поўнасцю абнавілі фармат ранішніх праграм. На РТР-Беларусь з'явілася «Новая раніца», і цяпер новы дзень гледачы тэлеканала будуць сустракаць у добрай кампаніі вядучых і цікавых гасцей, а таксама з карыснай інфармацыяй і парадамі, — расказала намеснік дырэктара дырэкцыі спецыяльных праектаў «Сталічнага тэлебачання» Ірына Перадня.

Сярод вядучых — многім вядомыя Антон Мартыненка, Юрый Цароў, Аляксандр Мяжэнны, Вольга Бурлакова, Юлія Шпілеўская і Саша Каштанава, але іх эфірныя дуэты цяпер будуць новымі. Акрамя гэтага, аўдыторыю чакаюць сустрэчы з гасцямі ў студыі і разнастайныя рубрыкі: «Ідэальны рамонт» з парадамі ад дызайнераў, «Лайфхакі для хатніх гаспадынь» з карыснай інфармацыяй для жанчын, «Аўтапарады» для кіроўцаў, а таксама гісторыі з каментарыямі псіхолага, гід па доглядзе знешнасці і многае іншае. Замежныя навіны, курсы валют, цэны на паліва, гараскоп і іншую патрэбную кожны дзень інфармацыю можна ўбачыць у «бягучым радку».


Бліц-апытанка для вядучай «Новай раніцы» Юліі Шпілеўскай:

З чаго пачынаецца ваша раніца? — Я не люблю мітусні. Мне важна, каб раніца пачыналася з любімых і звыклых рытуалаў. Абавязкова зарадка, а таксама шклянка вады з лімонам і мёдам. І яшчэ нікуды без сняданку, прычым варта рабіць гэта не спяшаючыся. А потым ужо можна бегчы па справах.

Новы дзень для мяне — гэта магчымасць... — Бываюць, безумоўна, і грандыёзныя планы, але перш за ўсё новы дзень — яшчэ адна мая магчымасць абняць сына, удыхнуць восень (зіму, лета) і зразумець штосьці важнае.

Мой сакрэт, як удала выглядаць у кадры... — Сакрэт на тое і сакрэт! Важна высыпацца, не захапляцца на ноч напоямі і не есці абы-што, але гэта, так бы мовіць, тэхнічны бок пытання. Аднак усё тое можа не спрацаваць, калі ўнутры цябе няма шчасця. Не важна нават, што менавіта робіць цябе шчаслівай, галоўнае — вынік заўсёды відавочны.

Уявіце, вы сталі госцем у «Новай раніцы». Пра што хочацца гаварыць з аўдыторыяй? — Мы з гасцямі звычайна гаворым пра іх дасягненні, але я не лічу сваім тое, што я «чалавек з экрана»... Таму, напэўна, хацела б весці размову пра выпадковасці і тыя шанцы, якія выпадаюць нам у жыцці, пра людзей, якіх сустракаем. Люблю пафіласофстваваць нават з раніцы.

Калі мяне пазнаюць на вуліцы, я... — Мяне вельмі рэдка пазнаюць, а калі такое здараецца, то я шчыра здзіўляюся. Бо не вяду багемны лад жыцця, люблю спартыўнае адзенне і шмат хаджу пешшу альбо спускаюся ў метро і раствараюся ў агульным патоку, а не выдзяляюся з яго. Але, бывае, пазнаюць па голасе, і атрымліваецца забаўна.

Алена ДРАПКО

Фота прадстаўлена ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»

Загаловак у газеце: Раніца на новы лад

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.