Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Мінску і ўсіх абласцях Беларусі з 20 па 29 лістапада. Вакансіі будуць даступныя на сайце www.e-vacancy.by, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Удзел у кірмашы прымуць 85 прадпрыемстваў і арганізацый.
- Электронны кірмаш вакансій дазваляе ў анлайн-рэжыме забяспечыць прамы і актыўны дыялог наймальніка і суіскальніка, якія тэрытарыяльна знаходзяцца ў розных месцах. Таксама можна перадаць непасрэдна прадстаўніку наймальніка сваё рэзюмэ і задаць пытанні, - растлумачылі ў міністэрстве.
Па завяршэнні кірмашу актуальныя вакансіі будуць даступныя на партале службы занятасці.
Прэв'ю: zhenskoeschastie.com
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».