Вы тут

Сацыяльныя аспекты лічбавізацыі грамадства і эканомікі абмяркуюць у НАН


21 лістапада ў Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі адкрыецца XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”.


У форуме прымуць удзел вядучыя спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій з 52 арганізацый  Беларусі, Расіі, Украіны і Азербайджана, якія прадставяць больш за 90 дакладаў.

На канферэнцыі плануецца разгледзець стратэгіі развіцця сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі ў Беларусі на перыяд да 2025 года, асноўныя напрамкі і тэхналогіі лічбавай трансфармацыі ў адукацыі, эканоміцы і дзяржаўным кіраванні; стан і напрамкі стварэння ІТ-дзяржавы. Вучоныя і спецыялісты абмяркуюць таксама пытанні навукова-метадычнага, інфармацыйнага, тэхналагічнага і прававога забеспячэння лічбавай трансфармацыі, публікацыйную актыўнасць, псіхалагічныя аспекты ў сістэмах навукова-тэхнічнай інфармацыі, сацыяльныя аспекты лічбавізацыі эканомікі і грамадства.

У рамках канферэнцыі пройдзе выстава навуковых распрацовак у вобласці штучнага інтэлекту і лічбавых тэхналогій, на якой будуць прадстаўлены апошнія дасягненні акадэмічных інстытутаў, вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны, а таксама арганізацый Індустрыяльнага парка “Вялікі камень”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: sch208.minsk.edu.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.