Вы тут

88 тон харчовага маку з утрыманнем наркатычнага сродку выявілі віцебскія мытнікі


Па прыкметах здзяйснення злачынстваў праводзіцца праверка, паведамілі на сайце ведамства.


Віцебскія мытнікі спынілі два факты пастаўкі ў агульнай складанасці 88 тон харчовага маку з утрыманнем макавай саломкі - небяспечнага наркатычнага сродку. У двух выпадках адпраўніком з'яўлялася адна і тая ж латвійская фірма, а атрымальнікамі - дзве фірмы ў Казахстане.

Першы грузавік з 22 тонамі тавару "мак харчовы" ехаў з Латвіі ў Казахстан праз пункт пропуску "Грыгораўшчына". Віцебскія мытнікі накіравалі дадзены тавар на экспертызу: эксперт Наваполацкага міжраённага аддзела ГКСЭ пацвердзіў, што ва узорах харчовага маку выяўленыя прымесі макавай саломкі, якая з'яўляецца наркатычным сродкам.

Праз пару тыдняў у пункт мытнага афармлення "Полацк" прыбыў грузавы вагон, які ехаў па аналагічным маршруце. У вагоне знаходзілася 66 тон харчовага маку.

Заключэнне эксперта па гэтаму тавару аналагічнае - у харчовым маку змяшчаецца небяспечны наркатычны сродак, забаронены да ўвозу на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза.

У цяперашні час мак затрыманы. Па абодвух фактах Віцебскай мытняй праводзіцца праверка ў рамках арт.174 КПК Рэспублікі Беларусь па прыкметах здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч.1 ст.328-1 КК Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.