Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
16 студзеня ў Нацыянальная бібліятэцы Беларусі пройдзе пасяджэнне круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі”, які прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк” (1923–1928)..
Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаванне ролі літаб’яднання “Маладняк” у станаўленні беларускай літаратуры 1920-х гг., дзейнасці і спадчыны найбольш яркіх “маладнякоўцаў”, вынікаў дзейнасці першага года працы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, перспектыў і кірункаў далейшай сумеснай дзейнасці.
Запрашаем прыняць удзел у рабоце круглага стала даследчыкаў, літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў, музейных і бібліятэчных работнікаў, а таксама ўсіх зацікаўленых.
Мерапрыемства адбудзецца 16 студзеня 2020 г. з 11.00 да 14.00 у зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346).
Зарэгістравацца ў якасці дакладчыка ці госця можна да 10 студзеня 2020 г. па кантактных тэлефонах ці e-mail: oniki@nlb.by
Кантакты:
Працько Ніна Леанідаўна, загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела,
тэлефон: (8 017) 293 27 19,
Лаўрык Таццяна Анатольеўна, галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела,
тэлефон: (8 017) 293 29 69.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».