Вы тут

Стартавалі ІІІ зімовыя юнацкія Алімпійскія гульні ў Лазане


ІІІ зімовыя юнацкія Алімпійскія гульні ў Лазане стартавалі яркай цырымоніяй адкрыцця на Vаudоіsе Аrеnа

Маляўнічае шоу расказала пра культуру і традыцыі Швейцарыі, а ўпрыгожаннем цырымоніі стаў парад атлетаў і запальванне алімпійскага агню, які завяршыў сваё падарожжа па альпійскай краіне.


У спаборніцтвах, якія праводзяцца пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэта, прыме ўдзел роўная колькасць юнакоў і дзяўчат — 1880 спартсменаў больш чым з 70 краін, якія будуць змагацца за медалі ў васьмі відах спорту ў 16 дысцыплінах: біятлоне, бабслеі, кёрлінгу, хакеі з шайбай, санным спорце, фігурным катанні, канькабежным спорце, шорт-трэку, скелетоне, фрыстайле, горных лыжах, скачках з трампліна, лыжных гонках, скі-альпінізме,
лыжным дваяборстве і снаўбордынгу.

Беларуская дэлегацыя ў Лазане будзе прадстаўлена ў пяці відах спорту: біятлон (3 юнакі і 3 дзяўчыны), гарналыжны спорт (1 юнак), канькабежны спорт (2 юнакі і 2 дзяўчыны), лыжныя гонкі (2 юнакі і 2 дзяўчыны), хакей з шайбай — турнір 3х3 (4 юнакі).

Талісманам Гульняў абраны Ёдлі — фантастычны звярок, які ўяўляе сабой сумесь каровы, казы і сабакі пароды сенбернар — жывёл, распаўсюджаных у Швейцарыі.

Нагадаем, юнацкія Алімпійскія гульні праводзяцца МАКам раз у чатыры гады. Першыя зімовыя Гульні для юных спартсменаў адбыліся ў 2012 годзе ў аўстрыйскім Інсбруку, а ў 2016-м галоўныя старты маладых атлетаў прымаў нарвежскі Лілехамер.

ІІІ юнацкія зімовыя Алімпійскія гульні завершацца 22 студзеня.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Галоўны старт для маладых

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.