Вы тут

Балівуд і БелАЗ. Гэтыя кірункі даюць станоўчую дынаміку супрацоўніцтва Беларусі з Індыяй


Адзначае на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Беларусі Сангіта Бахадур.


Рынак — велізарны

У кастрычніку мінулага года Беларуская калійная кампанія падпісала кантракт з індыйскімі партнёрамі на пастаўку калійных угнаенняў. Згодна з заключаным кантрактам, цана для Індыі склала 280 долараў за тону. Дзеянне дагавора заканчваецца ў канцы сакавіка гэтага года.

Па словах пасла, папярэдні кантракт прадугледжваў цану 290 долараў за тону і дзейнічаў паўгода. Дзеючы кантракт таксама быў заключаны на паўгода. «Я думаю, што будучы кантракт будзе падоўжаны на такіх жа ўмовах, што і раней», — выказала ўпэўненасць Сангіта Бахадур.

Рынак калійных угнаенняў у Індыі з'яўляецца адным з самых прыярытэтных для Беларускай калійнай кампаніі, таму што займае першае месца ў свеце па аб'ёме.

Індыйскі фільм беларускай вытворчасці

Зняты Балівудам у Беларусі кінафільм будзе спрыяць прыцягненню індыйскіх турыстаў. Дыпламат расказала пра паспяховы беларуска-індыйскі праект у галіне кінематаграфіі і адзначыла, што гэта паслужыць пашырэнню цікавасці да Беларусі ў Індыі. «Фільм можа прыцягнуць большую колькасць турыстаў», — падкрэсліла яна, правёўшы паралель з Ісландыяй, у якой пасля знятага там фільма рэзка вырасла колькасць індыйскіх турыстаў. «Фільм дапаможа змясціць вашу краіну на турыстычныя карты для турыстаў Індыі», — упэўненая Сангіта Бахадур.

«Што датычыцца палітычных адносін паміж нашымі дзяржавамі, то яны заўсёды былі цёплыя і сяброўскія», — адзначыла спадарыня Бахадур. Па словах пасла, візітаў і абменаў паміж Беларуссю і Індыяй летась не было, «але мы хочам нагнаць гэта сёлета». Плануюцца візіты на ўзроўні міністраў, запланаваны беларуска-індыйскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў.

Закранаючы візавую тэматыку, пасол нагадала, што Індыя ўвяла электронныя візы, кошт якіх складае 20 долараў, прытым што раней ён дасягаў 100 долараў. У цэлым кіраўнік індыйскай дыпламатычнай місіі ўпэўненая, што двухбаковыя турыстычныя кантакты стануць больш актыўныя.

Нашы «цяжкавагавікі» і праграма ІTЕС

Індыйскі дыпламат таксама паведаміла, што яшчэ не падрыхтаваны канчатковыя лічбы па тавараабароце паміж нашымі краінамі за мінулы год. Аднак яна ўпэўненая, што яны значна павялічыліся і перавысілі суму 600 мільёнаў долараў.

Паказчыкі тавараабароту гэтага года будуць павялічаны за кошт новага кантракта БелАЗа на пастаўку буйной тэхнікі, а менавіта: 77 кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 130 тон і 96 грузападымальнасцю 240 тон і больш. Па словах пасла, кожны самазвал каштуе ад 100 тысяч долараў, таму кантракт, падпісаны ў кастрычніку мінулага года, дазволіць тавараабароту паміж нашымі краінамі значна вырасці.

Больш за 330 беларускіх спецыялістаў з розных сфер прайшлі навучанне ў Індыі па праграме Індыйскага тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва МЗС Рэспублікі Індыя (ІTЕС). Па словах пасла, індыйская ўрадавая праграма карыстаецца вялікай папулярнасцю ў беларусаў. Штогод індыйскі бок выдзяляе для Беларусі каля15 стыпендый.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: palatari.ru

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.