Сітуацыя з пнеўманіяй новага тыпу ў Японіі выйшла цяпер на новы этап у сувязі з першым зафіксаваным у краіне выпадкам перадачы хваробы ад чалавека да чалавека. Пра гэта заявіў у сераду на слуханнях у бюджэтнай камісіі верхняй палаты парламента міністр аховы здароўя, працы і дабрабыту Кацунобу Ката, паведамляе ТАСС.
"Трэба рэагаваць на сітуацыю з разуменнем таго, што яна істотна змянілася, - сказаў ён. - Мы выйшлі на новы этап".
На гэты час у Японіі зафіксавана сямёра заражаных пнеўманіяй новага тыпу. Шасцёра з іх прыбылі непасрэдна з кітайскага горада Ухань, які стаў ачагом успышкі гэтай хваробы, выкліканай каранавірусам 2019-nCoV. Аднак сёмы быў заражаны ўжо ў самой Японіі. Гэта шафёр аўтобуса, які пражывае ў паўднёва-заходняй прэфектуры Нара. На гэтым аўтобусе перамяшчаліся па краіне турысты з Уханя.
Прэв'ю: nikkei.com
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?