Вы тут

Міністэрства аховы здароўя Японіі заявіла пра першы выпадак заражэння каранавірусам на тэрыторыі краіны


Сітуацыя з пнеўманіяй новага тыпу ў Японіі выйшла цяпер на новы этап у сувязі з першым зафіксаваным у краіне выпадкам перадачы хваробы ад чалавека да чалавека. Пра гэта заявіў у сераду на слуханнях у бюджэтнай камісіі верхняй палаты парламента міністр аховы здароўя, працы і дабрабыту Кацунобу Ката, паведамляе ТАСС.


"Трэба рэагаваць на сітуацыю з разуменнем таго, што яна істотна змянілася, - сказаў ён. - Мы выйшлі на новы этап".

На гэты час у Японіі зафіксавана сямёра заражаных пнеўманіяй новага тыпу. Шасцёра з іх прыбылі непасрэдна з кітайскага горада Ухань, які стаў ачагом успышкі гэтай хваробы, выкліканай каранавірусам 2019-nCoV. Аднак сёмы быў заражаны ўжо ў самой Японіі. Гэта шафёр аўтобуса, які пражывае ў паўднёва-заходняй прэфектуры Нара. На гэтым аўтобусе перамяшчаліся па краіне турысты з Уханя.

Прэв'ю: nikkei.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.