Вы тут

Беларусь у сакавіку разлічвае пачаць пастаўкі нафты на НПЗ па нафтаправодзе Адэса-Броды


Беларусь у сакавіку разлічвае пачаць пастаўкі нафты на НПЗ па нафтаправодзе Адэса - Броды, заявіў журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў, перадае БЕЛТА.


"Вядзецца праца па закупцы альтэрнатыўнай нафты з выкарыстаннем паўднёвага маршруту, з украінскай тэрыторыі. Пастаўкі па Адэса - Броды пачнуцца ў бліжэйшы час, у сакавіку. Аб'ём - некалькі танкераў", - распавёў Уладзімір Сізоў.

Паводле яго слоў, трубаправодная інфраструктура (нафтаправод Адэса - Броды) будзе выкарыстоўвацца як самы эканамічны, хуткі і надзейны транспарт.

Пры гэтым Уладзімір Сізоў не ўдакладніў, якая менавіта краіна можа выступіць пастаўшчыком. "Мы вядзем працу па набыцці рэсурсаў у Чорным моры. Ёсць магчымасць набыцця рэсурсаў як вытворчасці азербайджанскай кампаніі, так і вытворцы з Расійскай Федэрацыі", - дадаў ён.

"Аб'ём пастаўкі па нафтаправодзе Адэса - Броды вызначаем, зыходзячы з рэшткаў рэсурсаў на НПЗ і факту пастаўкі нафты чыгуначным і трубаправодным транспартам з Расіі", - растлумачыў намеснік старшыні "Белнафтахіма".

Як паведамлялася, у студзені ў Клайпедскі порт прыйшло судна з 86 тыс. т нарвежскай нафты для Беларусі. Нафта гатунку Johan Sverdrup была прызначана для перапрацоўкі ў ААТ "Нафтан" і дастаўлялася ў Беларусь чыгуначным транспартам.

20 лютага ў "Белнафтахіме" паведамілі, што Беларусь купіла праз трэйдараў 160 тыс. т расійскай нафты без прэміі з перавалкай ў Літве. Прыбыццё двух танкераў з нафтай у порт Клайпеды чакаецца ў сакавіку.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.