Вы тут

У Беларусі зафіксавана 370 тысяч выпадкаў цукровага дыябету


Па выніках мінулага года амаль у 10 % беларусаў, а гэта каля мільёна чалавек, выяўлены эндакрынныя паталогіі. На першым месцы ў гэтым спісе цукровы дыябет, прычым другога тыпу. Вялікую частку займае паталогія шчытападобнай залозы.


— У Беларусі зафіксавана 370 тысяч выпадкаў цукровага дыябету, прычым 335 тысяч прыпадае на дыябет другога тыпу, і да 400 тысяч выпадкаў паталогій шчытападобнай залозы. Астатнія 150 тысяч выпадкаў адносяцца да іншых эндакрынных паталогій, — расказала галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння Наталля Карловіч.

Яна адзначыла, што эндакрынныя паталогіі можна падзяліць на дзве катэгорыі. У выпадку першаснай паталогіі, да якой ёсць генетычная схільнасць, праводзіць прафілактыку крайне складана і нават немагчыма (напрыклад, дыябет першага тыпу, паталогіі шчытападобнай залозы). Развіццё другасных (сярод іх дыябет другога тыпу) можна спыніць пры дапамозе прафілактычных мер і здаровага ладу жыцця.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: rospotrebnadzor.ru

Загаловак у газеце: Цукровы дыябет можна прадухіліць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.