Вы тут

Абвешчаны набор на экспрэс-курс «Падрыхтаваны да дыстанцыйнага навучання»


Яго арганізатары — IT-кампанія Vizor Games, Асацыяцыя «Адукацыя для будучыні» і Фонд «Новая школа» — аб’ядналі свае намаганні, каб падтрымаць школы Беларусі ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19. Сумесна яны распрацавалі і рэалізоўваюць праект «Дапамога школам. Вучым(ся) бяспечна і эфектыўна», які ўключае забеспячэнне навучальных устаноў сродкамі індывідуальнай абароны падчас пандэміі (з асаблівым фокусам на настаўнікаў, якія знаходзяцца ў зоне павышанай рызыкі), інфармацыйную падтрымку педагогаў актуальнымі і карыснымі навучальнімі матэрыяламі і падтрымку ў выпадку пераходу навучання ў анлайн-фармат.


Гэта ўжо будзе чацвёрты набор на курс, які карыстаецца у педагогаў вялікім попытам. Для прыкладу, падчас другога набору, калі навучанне настаўнікаў прыпадала на школьныя канікулы, заяўкі падалі 2,5(!) тысячы чалавек.

Усяго курс (ад пачатку і да канца) прайшлі ўжо 550 настаўнікаў з 400 беларускіх школ. Большасць педагогаў дзеляцца сваімі новымі ведамі і навыкамі з калегамі ў сваіх установах. Частка настаўнікаў пачалі весці ўрокі анлайн для тых дзяцей, якія застаюцца дома.

Чацвёрты набор на курс «Падрыхтаваныя да дыстанцыйнага навучання!» разлічаны, у першую чаргу, на тых, хто толькі пачынае і не ведае розных інструментаў і прынцыпаў дыстанцыйнага навучання. Фокус на навічкоў зроблены невыпадкова: заўважана, што менавіта яны максімальна прагрэсіруюць, выходзячы з зоны камфорту і пераадольваючы страх перад анлайнам.

Курс пройдзе з 8 па 16 мая. Ад адной установы адукацыі запрашаюцца не больш за тры прадстаўнікі (пажадана, два педагога і адзін прадстаўнік школьнай адміністрацыі).

На курс запрашаюць тых, хто гатовы:

— актыўна вучыцца і выконваць аб’ёмныя хатнія заданні;

— выдзяляць на вучобу ад адной да трох гадзін у дзень;

— аб’ядноўвацца з калегамі ў школе для выканання хатняга задання;

— самастойна праводзіць факультатывы для калегаў;

— падчас курсу і пасля яго — актыўна дзяліцца ведамі і вопытам з калегамі ў сваёй школе, горадзе, раёне.

Курс — гэта сем дзён актыўнай работы, чатыры анлайн-сесіі, шмат факультатываў і майстар-класаў ад запрошаных спікераў і калег па курсе, вывучэнне інструментаў для арганізацыі навучальнага працэсу для дзяцей, якія засталіся дома (Zoom, Google Drive, Дакументы і формы, Telegram, Kahoot, Google Classroom і іншых);

— дэманстрацыя ўласных ўрокаў і каментарыі да іх ад калегаў;

— шмат самастойнай работы.

Каб зарэгістравацца на курс, трэба прайсці па спасылцы.

Зрабіць гэта трэба да 24 гадзін 7 мая. Удзел у курсе бясплатны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.