Вы тут

Трохтомнік твораў Васіля Быкава прэзентавалі ў Палтаве


У 2019 годзе ва ўкраінскім выдавецтве «Знання» ў серыі «Галасы Еўропы» пабачылі свет тры тамы ваеннай прозы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава: «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», «Знак бяды».


Учора ў анлайн-рэжыме на кафедры журналістыкі Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя У. Г. Караленкі студэнцкі чытацкі клуб правёў прэзентацыю трохтомнага збору твораў класіка беларускай літаратуры. Вядоўца віртуальнай сустрэчы аматараў творчасці Васіля Быкава — дацэнт кафедры журналістыкі Глеб Кудрашоў.

— Ідэя не выпадковая, — падзяліўся сваімі развагамі ў пярэдадзень прэзентацыі Глеб Кудрашоў. — Украінскі чытач добра ведае быкаўскую прозу ў перакладах Галіны Вігурскай. А вось у трохтомнік увайшла яшчэ і перакладчыцкая праца Таццяны Кабржыцкай, якая жыве і працуе ў Беларусі, шмат робіць дзеля прадстаўлення беларускай літаратуры ва Украіне і ўкраінскай у Беларусі. Дарэчы, Вігурская пераклала ў свой час на ўкраінскую мову і «Віленскіх камунараў» Максіма Гарэцкага, і «Трывожнае шчасце» Івана Шамякіна, і творы Івана Мележа, Янкі Брыля, Янкі Маўра... Мяркую, што наша анлайн-прэзентацыя — добрая нагода пагаварыць увогуле пра беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі, нагадаць студэнцкай моладзі пра багацце беларускага мастацкага слова.

Глеб Кудрашоў — добра вядомы ў Беларусі і Украіне даследчык беларуска-ўкраінскіх літаратурных, гуманітарных сувязяў. Некаторы час назад была выдадзена яго кніга пра адрасы мемарыялізацыі памяці Тараса Шаўчэнкі ў Беларусі. Зараз у Мінску рыхтуецца выданне гэтай кнігі ў перакладзе на беларускую мову.

Прэв'ю: twitter.com/@EKriskevich

Загаловак у газеце: Агульная памяць

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.