Вы тут

Малюнкі Кузьмы Чорнага


Малюнкі Кузьмы Чорнага

Працягваем знаёміць вас з цікавымі старонкамі віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаванага да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (1923–1928).

Ужо ў чэрвені будзе прадстаўлены новы раздзел, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння празаіка, драматурга, публіцыста і перакладчыка Кузьмы Чорнага (1900–1944).

Падчас работы над праектам бібліятэка наладзіла сумесную працу з Літаратурным музеем Кузьмы Чорнага, які знаходзіцца ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва пісьменніка.

Дзякуючы гэтаму плённаму супрацоўніцтву Нацыянальная бібліятэка атрымала шмат каштоўных матэрыялаў з фондаў музея. Напрыклад, малюнкі Кузьмы Чорнага, які быў не толькі пісьменнікам, але і спрабаваў сябе ў ролі мастака, ствараў ілюстрацыі да сваіх твораў.

Фатаграфіі Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага даюць магчымасць азнаёміцца з экспазіцыяй установы, убачыць асабістыя рэчы пісьменніка, пра якія можна будзе даведацца з нашых наступных навін.

Нагадваем, што ў віртуальным праекце “На хвалі часу, у плыні жыцця” вы можаце пазнаёміцца з поўнымі тэкстамі часопісаў, альманахаў і літаратурных выданняў аб’яднання “Малядняк”, а таксама з прыжыццёвымі кнігамі сяброў арганізацыі.

Сачыце за навінамі, вас чакае яшчэ шмат цікавага і пазнавальнага!

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/malyunki-kuzmy-chornaga/

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.