Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


Хакейнае «Дынама» разлiчылася з гульцамi i прыступае рыхтавацца да новага сезона. Пра гэтыя ды iншыя навiны спорту расказваем у штотыднёвым аглядзе «Звязды».


1. Хакейны клуб «Дынама–Мiнск» цалкам разлiчыўся па запазычанасцях перад хакеiстамi. Сiтуацыю з фiнансамi ў клубе пракаментаваў генеральны дырэктар «Дынама–Мiнск» Дзмiтрый Баскаў:

«Для нас вельмi важна было ўвайсцi ў новы сезон без запазычанасцяў, i цяпер у мяне ёсць упэўненасць, што так i будзе. Клуб пацвердзiў свой статус надзейнага партнёра, якi трымае слова i няўхiльна выконвае ўсе абяцаннi. У нас яшчэ засталiся нязначныя запазычанасцi перад падрадчыкамi i пастаўшчыкамi, якiя паступова закрываем, i ў найблiжэйшы час выплацiм усё да капейкi. Не ўтаю, што i цяпер у «Дынама» няма залатых гор, але мiнiмальныя патрабаваннi КХЛ мы будзем гатовыя выканаць. Беларусь захавала свайго прадстаўнiка ў наймацнейшай лiзе Еўропы, значыць, айчынны хакей працягне паступальна развiвацца, што асаблiва важна напярэдаднi дамашняга чэмпiянату свету», — сказаў гендырэктар. Склад каманды будзе канчаткова сфармiраваны, «Дынама» прыступiць да падрыхтоўкi, план якой сумесна з трэнерскiм штабам распрацаваны i зацверджаны. «Упэўнены, што ў нас атрымаецца стварыць канкурэнтаздольны калектыў i пры гэтым не адступiць ад абранай раней стратэгii развiцця клуба, якая прадугледжвае стаўку на маладых, таленавiтых беларускiх гульцоў. Мы бачым закладзены ў iх патэнцыял i гатовыя яго раскрыць».

2. У футбольным чэмпiянаце Беларусi завяршылася праграма 16-га тура. Футбалiсты «Мiнска» на полi сталiчнага стадыёна «Трактар» згулялi ўнiчыю з аўтсайдарам турнiру бабруйскай «Белшынай» — 2:2. «Тарпеда–БелАЗ» саступiў салiгорскаму «Шахцёру» — 1:4, а ў Брэсце «Рух» перайграў мiнскае «Дынама» — 1:0.

Вынiкi астатнiх сустрэч 16-га тура: БАТЭ (Барысаў) — «Энергетык–БДУ» (Мiнск) — 0:1, «Гарадзея» —
«Вiцебск» — 2:2, «Славiя» (Мазыр) — «Слуцк» — 3:1, «Смалявiчы» — «Дынама» (Брэст) — 3:3, «Нёман» (Гродна) — «Iслач» (Мiнскi раён) — 1:0.

Турнiрнае становiшча: БАТЭ (Барысаў) — 30 ачкоў (16 матчаў), «Нёман» — 29 (15), «Энергетык–БДУ» — 29 (16), «Шахцёр» (Салiгорск) — 27 (15), «Тарпеда–БелАЗ» — 26 (15), «Дынама» (Брэст) — 26 (16), «Дынама» (Мiнск) — 23 (15), «Iслач» (Мiнскi раён) — 23 (16), «Вiцебск» — 22 (16), «Славiя» — 21 (16), «Рух» (Брэст) — 19 (15), «Слуцк» — 18 (16), «Гарадзея» — 16 (16), «Мiнск» — 15 (14 ), «Смалявiчы» — 11 (15), «Белшына» (Бабруйск) — 7 (16).

Бамбардзiрскую гонку ўзначальвае ўзбекскi нападаючы «Энергетыка–БДУ» Джасурбек Яхшыбоеў, якi забiў дзевяць мячоў.

Адзначым таксама, што настаўнiк гродзенскага «Нёмана» Iгар Кавалевiч прызнаны найлепшым трэнерам футбольнага чэмпiянату Беларусi ў чэрвенi. Такi вынiк традыцыйнага галасавання журналiстаў вядучых беларускiх СМI, якi праводзiцца асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола». У першы летнi месяц падапечныя Iгара Кавалевiча атрымалi чатыры вiкторыi ў чатырох праведзеных матчах, забiўшы сем мячоў i прапусцiўшы толькi адзiн. Пачынаючы з 21 мая футбалiсты «Нёмана» выйгралi ўсе сем праведзеных паядынкаў.

3. Экс-гулец зборнай Беларусi па валейболе Станiслаў Салiкаў афiцыйна ўзначалiў «Мiнчанку», змянiўшы на пасадзе галоўнага трэнера Вiктара Ганчарова.

Настаўнiк ужо прыбыў у Мiнск, i неўзабаве каманда пад яго кiраўнiцтвам пачне перадсезонную падрыхтоўку. Вядомы беларускi спецыялiст Станiслаў Салiкаў пасля завяршэння спартыўнай кар'еры ўваходзiў у трэнерскi штаб жаночай зборнай Беларусi, затым працаваў у трэнерскiм штабе краснадарскага «Дынама» пад кiраўнiцтвам Канстанцiна Ушакова. Быў задзейнiчаны ў структуры клуба «Уралачка–НТМК», працаваў асiстэнтам знакамiтага настаўнiка Мiкалая Карпаля. Мiнулы сезон ён правёў у якасцi настаўнiка маладзёжнай каманды са Свярдлоўскай вобласцi, якая выступала ў Вышэйшай лiзе А чэмпiянату Расii.

Дар'я ЛАБАЖЭВIЧ

Загаловак у газеце: Стаўка на маладых i таленавiтых

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.