Вы тут

Беларускiя вучоныя падрыхтавалi падручнiк па гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны


Беларускiя вучоныя падрыхтавалi падручнiк па гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны. У iм прыводзяцца дакументальныя матэрыялы, знойдзеныя ў архiвах Беларусi, Расii, Украiны, Германii i Польшчы, картасхемы, iлюстрацыi.


Асобны раздзел падкажа навучэнцам устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, як самастойна весцi пошукi, звярнуць увагу на старонкi гiсторыi ўласнай сям'i цi свайго населенага пункта. Нагадаем, што ў Iнстытуце гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук вядзецца збор iнфармацыi, звязанай з памяццю пра ваенныя падзеi, — ствараецца «Народны летапiс Вялiкай Айчыннай вайны — успомнiм усiх».

Падручнiк падрыхтаваны пад рэдакцыяй доктара гiстарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусi, акадэмiка-сакратара аддзялення гуманiтарных навук i мастацтваў Аляксандра Каваленi.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв’ю: densegodnya.ru

Загаловак у газеце: Дапаможнiк для юных даследчыкаў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.