Вы тут

​Вярхоўны Суд разглядае крымінальную справу ў дачыненні да Уладзіміра Катрука, які ўдзельнічаў у знішчэнні Хатыні


Як і многія злачынцы, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны забівалі мірнае насельніцтва Беларусі, Катрук не панёс пакарання. На працягу многіх дзесяцігоддзяў ён хаваўся ў Канадзе, дзе спакойна дажыў да глыбокай старасці. Аднак нават пасля яго смерці справядлівасць будзе ўстаноўлена. Уладзімір Катрук абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 127 (генацыд) Крымінальнага кодэкса Беларусі. 


Згодна з абноўленым Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, устаноўлена непазбежнасць адказнасці за генацыд. Заканадаўствам прадугледжана недапушчальнасць адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і спыненні вытворчасці ў дачыненні да памерлых асоб, якія ўчынілі злачынствы, якія не маюць тэрміну даўнасці. Уведзены прававыя механізмы, якія дазваляюць правесці судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе ў дачыненні да памерлага абвінавачанага, што дае магчымасць забяспечыць не толькі прынцып непазбежнасці адказнасці за зробленае, але і аднавіць гістарычную справядлівасць у адносінах да нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых. 

Як паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей СТУК, доказнай базы па справе ката Хатыні Катрука дастаткова. «Аб’ём матэрыялаў крымінальнай справы — 35 тамоў, — удакладніў ён. — Самае эфектыўнае, плённае і каштоўнае супрацоўніцтва наладжана з адпаведнымі органамі Расійскай Федэрацыі, перш за ўсё са Следчым камітэтам, Генеральнай пракуратурай, Міністэрствам абароны і рознымі архіўнымі ўстановамі. Тыя дакументы, якія атрыманы ад іх, плюс нашы даследаванні, архіўныя справы і справы, разгледжаныя па папярэдніх карніках-нацыстах, ляглі ў аснову гэтай крымінальнай справы».

«Як аўтар Закона Рэспублікі Беларусь “Аб генацыдзе беларускага народа” і як дачка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, чые родныя прынялі пакутніцкую смерць ад рук нацысцкіх карнікаў у вёсцы Дунаі Лагойскага раёна 5 мая 1943 года, не магу не адгукнуцца на працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да ката Хатыні Уладзіміра Катрука, — адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Лілія АНАНІЧ. — Па матэрыялах крымінальнай справы дакладна вядома, што ён зверстваваў у складзе 118-га батальёна ахоўнай паліцыі, спальваючы вёскі і знішчаючы мірных людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі». 

Па меркаванні дэпутата, гэты судовы працэс закліканы паказаць сапраўдную асобу нацыстаў, якія нішчылі мірных савецкіх грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны, і даць справядлівую адзнаку іх злачынным дзеянням, якія не маюць тэрміну даўнасці. «На жаль, пры папушчальніцтве замежных улад шматлікія з карнікаў, такія як і Катрук, змаглі схавацца ад правасуддзя і, дажыўшы да глыбокай старасці, памерці ў сваіх ложках, хаваючыся ў Канадзе, ЗША, краінах Прыбалтыкі і іншых краінах, — канстатавала Лілія Ананіч. — Каласальныя намаганні Генпракуратуры Беларусі па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, прынятыя парламентам сёмага склікання Законы “Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму”, “Аб генацыдзе беларускага народа”, змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, судовы працэс над нацысцкім памагатым дэманструюць усяму свету рашучцю пазіцыю Беларусі адносна недапушчэння адраджэння ідэй нацызму на беларускай зямлі. Справядлівая ацэнка дзеянняў нацысцкіх катаў і іх памагатых у гады Вялікай Айчыннай вайны гэта не толькі даніна памяці ахвярам генацыду, але і рэальны ўклад цяперашняга пакалення ў мірную будучыню Беларусі».

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.