Вы тут

На «Беларусь 2» пакажуць новыя сезоны ўжо вядомых i многiмi любiмых праектаў


Вандраваць, трацiць (не свае) грошы i назiраць, як будуюцца ўзаемаадносiны ў чужых сем'ях, — усё гэта прапануе гледачам тэлеканал «Беларусь 2», дзе з наступнага тыдня нас чакаюць прэм'еры новых сезонаў ужо вядомых i многiмi любiмых праектаў.


У аўторак 21 лiпеня прыхiльнiкаў стылю i шопiнгу чакае фэшн-шоу «Багiня шопiнгу. Яскравае вяртанне». Праграма аб'ядноўвае ўсiх тых, хто пiльна сочыць за модай, стылем i з задавальненнем ахвяруе на гэты занятак вольны час. Паводле ўмоў праекта, яго ўдзельнiцы маюць чатыры гадзiны i пэўную суму грошай, каб набыць у краме модны ўбор. Але спачатку чацвёрка дзяўчат пакажа, што ёсць у iх уласным гардэробе. Ну а пасля прагулкi па магазiнах iм трэба ацанiць здольнасць сваiх сапернiц падбiраць адзенне згодна з зададзеным вобразам. У вынiку тая канкурсантка, якая набярэ больш за ўсiх балаў, атрымае i матэрыяльнае ўзнагароджанне за свае стараннi. Калi ўлiчыць, што гэтыя дзяўчаты разбiраюцца ў модзе не горш за дызайнераў i арыентуюцца ва ўсiх навiнках, дык можна зразумець: да ацэнкi яны падыходзяць не менш скрупулёзна. А яшчэ свае меркаваннi выказваюць зорныя каментатары. I толькi непрадузяты погляд вядучага праграмы Леанiда Мартынчыка дапаможа разгледзець жаночую падступнасць, выявiць найлепшы вобраз i модныя тэндэнцыi.

Знакамiтае трэвел-шоу «Арол i рэшка» ў пятнiцу 24 лiпеня распачне «Марскi сезон». Праект, нагадаем, быў прыдуманы i ўвасоблены ў жыццё ўкраiнскiмi тэлевiзiёншчыкамi. З моманту яго дэбюту ў 2011 годзе i па сённяшнi дзень за вядучымi i iх прыгодамi па ўсiм свеце назiраюць тэлегледачы розных краiн. Паралельна яны знаёмяцца з мясцовым каларытам, славутасцямi i арыентуюцца ў цэнах на адпачынак. Гэтым разам новыя вядучыя шоу Мiкалай Серга i Алiна Астроўская адправяцца на самыя лепшыя курорты, пляжы i ў нязведаныя куточкi, куды яшчэ не дабралiся бiзнесмены i сеткавыя гатэлi. Гледачы ўбачаць неверагодныя мясцiны, дзе валадараць моры i акiяны. А магчымасцi кожнага з вядучых у ролi турыста вызначыць традыцыйна манетка: каму выпадае «арол», той будзе жыць нi ў чым сабе не адмаўляючы, а iншаму давядзецца арыентавацца на бюджэт у 100 долараў. Хоць варта адзначыць, што ў некаторых краiнах i з абмежаванымi сродкамi турыст здольны адчуць сябе багатым, а жыць аднаму ў шыкоўным асабняку можа быць, наадварот, сумна. Але незалежна ад грошай для кожнага знойдуцца цiкавыя варыянты, як правесцi выхадныя так, каб потым было што ўспомнiць.

Яшчэ адно рэалiцi-шоу чакае сустрэчы з тэлеаўдыторыяй «Абмен жонкамi-2». Праект украiнскай вытворчасцi з'яўляецца адаптацыяй брытанскага Wife Swap, i ў другiм сезоне яго стваральнiкi прапанавалi яшчэ больш знаёмстваў з рознымi сем'ямi, назiранняў за яркiмi ўдзельнiкамi i цiкавымi сiтуацыямi. Праект цяпер стаў па-сапраўднаму мiжнародным: мяняцца жонкамi будуць сем'i з Украiны, Iталii, Сербii, Iспанii, Грэцыi i многiх iншых краiн свету. Сярод гераiнь сустрэнуцца самыя розныя жанчыны: мамы-мадэлi, хатнiя гаспадынi, урачы, выкладчыкi, бiзнес-лэдзi i беспрацоўныя. Куды яны трапяць i якiя высновы зробяць для сябе пра жыццё ўдзельнiкi жыццёвага эксперыменту? Глядзiце рэалiцi-шоу «Абмен жонкамi-2» па суботах на
«Беларусь 2».

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Кошт адпачынку, эмоцый i ведаў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.