Вы тут

У Дзень горада Брэст ушануе вызвалiцеляў


Гэтым разам праз пандэмiю ў Брэсце вырашылi не праводзiць традыцыйных вялiкiх мерапрыемстваў.


У дзень 76-й гадавiны вызвалення абласнога цэнтра ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў 28 лiпеня будуць ускладзены кветкi да помнiка «Вызваленне» i да Вечнага агню ў крэпасцi. На розных пляцоўках горада адбудуцца святочныя канцэрты. Невялiкiя канцэртныя праграмы запланаваныя i на наступныя выхадныя.

У сваiм тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК яшчэ раз нагадаў жыхарам, чаму адмовiлiся ад шырокiх масавых мерапрыемстваў: сёлета не будзе фестывалю «Горад Святла», мiжнароднага парада аркестраў, карнавалу, фэсту «Аблокi малака», начнога канцэрта на плошчы Ленiна i многiх iншых. «Галоўная прычына — клопат пра здароўе гараджан, — напiсаў мэр. — Абяцаю, што наступны Дзень горада, у 2021-м, правядзём разам на найвышэйшым узроўнi!»

Святлана ЯСКЕВIЧ

Прэв’ю: tripadvisor.ru

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.