Вы тут

Шкода ад выбуху ў порце Бейрута перавышае $15 млрд


Шкода ад магутнага выбуху, які адбыўся 4 жніўня ў порце Бейрута, ацэньваецца больш чым у $ 15 млрд. Такія дадзеныя прывёў прэзідэнт Лівана Мішэль Аун у тэлефоннай размове з каралём Іспаніі Філіпам VI, піша ТАСС.


«Прэзідэнт Аун адзначыў, што, паводле папярэдніх ацэнак, шкода, якую панёс Ліван, перавышае $ 15 млрд», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ліванскага прэзідэнта, апублікаваным на яго сайце. Адзначаецца, што іспанскі манарх выказаў спачуванні і салідарнасць з народам Лівана, а таксама гатоўнасць аказаць неабходную дапамогу.

Страхавыя кампаніі папярэдне ацэньваюць страты ад выбуху ў порце Бейрута ў $ 3 млрд. Губернатар Бейрута Марон Абуд раней заявіў, што на рэканструкцыю горада спатрэбіцца ад $12 да 15 млрд. Як паведаміла Упраўленне ўнутранай бяспекі Лівана, у выніку выбуху было часткова або цалкам разбурана каля 4 тыс. будынкаў.

Прэв’ю: Максім Грыгор'еў/ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.